У Петрыкаве стартаваў маладзёжны інфармацыйны праект #Утэме, створаны ўдзельнікамі маладзёжнага савета пры Гомельскім абланым Савеце дэпутатаў.

У Петрыкаве стартаваў маладзёжны інфармацыйны праект #Утэме У Петрыкаве стартаваў маладзёжны інфармацыйны праект #Утэме У Петрыкаве стартаваў маладзёжны інфармацыйны праект #Утэме
Як расказала член Маладзёжнага савета пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў Наталля Чарняўская на сустрэчы з навучэнцамі Брынеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, праект увасабляе ўсю падтрымку, якую дае дзяржава для развіцця моладзі.
– Нам, моладзі, вельмі важна распавесці пра атрыманую падтрымку: гэта і права першага працоўнага месца, і праекты БРСМ па развіцці таленавітай моладзі, уключаючы студатрадаўскі рух, – пачала сваё выступленне член Маладзёжнага савета.
У адным са сваіх выступленняў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў: “Сёння краіне як ніколі неабходна ініцыятыўнасць і энергія моладзі. Функцыя дзяржавы – даць моладзі жыццёвы трамплін і базавыя гарантыі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні”.
Наталля Сяргееўна працягнула, што ў Беларусі створана ўнікальная для сусветнай практыкі падтрымка моладзі. Рэалізуецца шматгранная сістэма, прапрацаваны спецыяльныя праграмы.
– Нам застаецца падтрымліваць ініцыятыву, прэзентаваць свае ідэі, планы, думкі.
Прадстаўнік моладзі таксама адзначыла тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне для падтрымання маладзежных ініцыятыў, аб дзяржаўнай падтрымцы моладзі ў забеспячэнні жыллём, сацыяльных гарантыях для моладзі, а таксама запрасіла ўсіх зацікаўленых агучыць свае праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь у раёне, выступіць з прапановай па паляпшэнні жыцця.
– Вельмі важна, каб кожны з нас быў неабыякавым да падзей як у раёне, так і краіне. Самыя значныя ініцыятывы мы возьмем для рэалізацыі, – канстатавала член Маладзёжнага савета пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о