Сёння, у Раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылася Навагодняя ёлка.

У Новы год з пяшчотай і клопатам

Да выхаванцаў установы завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Жукавец.  Па сюжэце мерапрыемства дзеці знайшлі некалькі рукавічак.

У Новы год з пяшчотай і клопатам

За рэчамі неўзабаве прыйшлі спачатку заяц, потым мядзведзь, а затым і Снягурка. З падзякай за знойдзеныя рэчы казачныя персанажы танчылі з дзецьмі і ладзілі гульні. Вядома, не абышлося без карагода і навагодніх песень. На гучнае свята завітаў і Дзед Мароз. Самы старэйшы з казачных гасцей так спяшаўся да дзіцячай ёлкі, што нават забыў свой мех з падарункамі на лясной палянцы. Балазе лясныя жывёлы прывезлі каштоўны груз на імпрэза на санках. А дзеці ў гэты час расказалі Дзядулі вершыкі, якія яны падрыхтавалі да ўрачыстасці.

У Новы год з пяшчотай і клопатамУ Новы год з пяшчотай і клопатам

У Новы год з пяшчотай і клопатамУ Новы год з пяшчотай і клопатам

Напрыканцы мерапрыемства да прысутных звярнуўся Аляксандр Васільевіч, які пажадаў усім здароўя і поспехаў. «Няхай у навагоднюю ноч усе вашыя, нават самыя запаветныя мары здзейсняцца. Няхай пачуццё цеплыні і пяшчоты не пакідае вас ніколі і будзе толькі прымнажацца ў новым годзе».

У Новы год з пяшчотай і клопатам

Пасля прамовы старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сертыфікат на 850 рублёў на набыццё планшэта, затым салодкія падарункі атрымалі дзеці, які засталіся задаволеныя святам і былі ў прыўзнятым настроі, бо, пасля мерапрыемства, яшчэ пэўны час фатаграфаваліся з казачнымі героямі.

У Новы год з пяшчотай і клопатамУ Новы год з пяшчотай і клопатам

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о