Ці варта правяраць цярпенне

0
359

Назіранні, пра якія хацелася б расказаць сёння, складаліся з шэрагу сітуацый, якія я заўважаў на працягу пэўнага часу.

Прагульваючыся па гораду ўвечары, часам назіраеш: то там, то тут, на лаўках, ці ў альтанках збіраюцца кампаніі людзей. Супраць цывілізаванага адпачынку на свежым паветры ўвечары і начны час я нічога супраць не маю, але, часам, пасля такіх панядзелак у мясцовых жыхароў з’яўляюцца пытанні. То кампанія не можа весці бяседу, каб не непакоіць адыходзячых да сну жыхароў суседніх дамоў, а калі нават адпачынак праходзіць ціха, зранку месца начнога рандэву засмечана вядомымі адыходамі. Зусім кепска, калі з’яўляюцца моцныя напоі. Такія кампаніі навучыліся паводзіць сябе ціха, а вось прыбіраць за сабой рэшткі ўласных пасядзелак пасля «вячорак», мабыць, ужо не хапае ці то матывацыі, ці то сіл. Але і гэта паўбяды: часам аматары начных пасядзелак могуць і ў альтанцы ногі на стол закінуць, і лаўку на трываласць паспрабаваць. Насамрэч спіс гэты можна пералічваць яшчэ доўга. Цікавіць іншае, няўжо трэба звяртацца да праваахоўнікаў з просьбай зноў далучыць да маршрутаў патрулявання вядомыя, аблюбаваныя вышэйадзначанымі асобамі адрасы. Няўжо пабачыўшы ў прыцемках бутэлькі з алкаголем трэба абавязкова тэлефанаваць па нумары 102 і прыпыняць прыемны, для некаторых, вечар зменай абстаноўкі на памяшканне аддзела ўнутраных спраў?

Здаецца не трэба карыстацца цярплівасцю людзей, бо рана ці позна за свае гучныя і не самыя чыстыя паводзіны (у літаральным сэнсе слоў), трэба будзе адказваць.
Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о