У аб’ектыве – юнкары Петрыкаўшчыны

0
361

У абласным цэнтры прайшоў V злёт юных журналістаў і блогераў Гомельшчыны. Сярод запрошаных – вучні Петрыкаўскага раёна, пераможцы раённага этапа абласнога конкурсу.

У аб’ектыве – юнкары ПетрыкаўшчыныУ мінулую пятніцу тэле-радыёкампанія “Гомель” сабрала прадстаўнікоў моладзі, якія пры дапамозе сацыяльных сетак, газет і сайтаў рэгіянальных выданняў, адкрываюць сваю малую радзіму ўсёй краіне і свету. Сярод запрошаных аказаліся тыя, хто годна заявіў пра сябе ў дадзеным напрамку. Петрыкаўшчыну на прэстыжным мерапрыемстве прадстаўлялі вучні Ляскавіцкай сярэдняй школы Ягор Кончыц і Бабуніцкай сярэдняй школы Марыя Валянцейчык. Пуцёўку для ўдзелу ў злёце дзевяцікласнікі заслужылі сваёй працай і мэтанакіраванасцю: пад кіраўніцтвам педагогаў Анастасіі Валасюк, Валянціны Некрашэвіч, дзеці прынялі ўдзел у раённым конкурсе юных журналістаў і блогераў, арганізатарам якога стала рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны”. Па выніках – лепшыя работы былі накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе.

Адкрыла мерапрыемства цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу. Сярод іх – наша юная зямлячка з Бабунічаў. Начальнік камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Марыі Дыплом і каштоўны падарунак за трэцяе месца ў намінацыі “Журналістыка” ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў .

У аб’ектыве – юнкары ПетрыкаўшчыныАрганізатары злёту пра-панавалі таленавітай моладзі цікавую і насычаную праграму. Юныя карэспандэнты пабывалі на майстар-класе “Рэпартаж з нічога”, арганізаваным для іх журналістамі тэлерадыёстанцыі, наведалі выставы на ААТ “Гомсельмаш”, абласным тэхнапарку “Карал”. У рамках злёту на базе ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылося пазнавальнае і актуальнае мерапрыемства – круглы стол “Моладзь у сферы медыя. Майстэрня ідэй”. Падчас працы удзельнікі мелі магчымасць адкрытых зносін з начальнікам аддзела сродкаў масавай інфармацыі і друку аблвыканкама, рэдактарамі гомельскіх СМІ, радыё, якія дзяліліся прафесійным вопытам, адказвалі на пытанні, давалі парады. У прыватнасці, арганізатары мерапрыемства раілі юнакам і дзяўчатам сур’ёзна прыгледзецца да прафесіі журналіста: яна запатрабаваная і мяркуе цікавае і насычанае жыццё. Дэкан філалагічнага факультэта расказала гасцям пра магчымасць з 2023/2024 навучальнага года атрымаць ва ўніверсітэце спецыяльнасць “Журналіст”. Дадзенае новаўвядзенне набірае попыт і папулярнасць як сярод выпускнікоў абласнога цэнтра, так і ў рэгіёнах – асабліва пры выкарыстанні мэтавага накіравання.

– Злёт юных журналістаў і блогераў мяне ўразіў. Гэта вельмі добрая магчымасць даведацца пра такую прафесію, як журналіст. І я рада, што такую магчымасць не ўпусціла. Абсалютна кожнаму ўдзельніку быў дадзены час праявіць і паказаць свае здольнасці. Я, напрыклад, прама ў студыі, дзе праходзяць прамыя эфіры, паспрабавала сябе ў ролі вядучай навін, – падзялілася Марыя.
– З першых хвілін і да канца мерапрыемства мяне перапаўнялі толькі станоўчыя эмоцыі, – распавёў Ягор. – Я пазнаёміўся са сваімі аднадумцамі з іншых раёнаў. Для мяне такі фармат сустрэчы – гэта зусім новы досвед, які, я ўпэўнены, у далейшым спатрэбіцца.

Завяршыўся злёт наведваннем удзельнікамі галоўнай навагодняй ёлкі Гомеля і рэзідэнцыі Дзеда Мароза, дзе юныя журналісты і блогеры ў кампаніі сяброў загадалі свае запаветныя жаданні.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота gp.by і аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о