У апошні час шмат гавораць і пішуць на тэму моладзі. Інтарэсы падрастаючага пакалення выклікаюць павышаную цікавасць у грамадстве і заўсёды знаходзяцца жадаючыя, папракнуць маладых у няправільным стаўленні да жыцця. “Ну і моладзь пайшла, не тое, што ў наш час”, – сцвярджаюць людзі старэйшага пакалення, мяркуючы, што сучасныя юнакі і дзяўчаты не дацягваюць да вобраза сваіх папярэднікаў. Ці так гэта? Я не буду браць для параўнання сучаснай моладзі аднагодкаў гераічных ваенных гадоў, або часоў засваення цаліны, блізкі мне па ўзросце, калісьці, вобраз дзевяностых і нулявых.

Гэта іх час
Каманда “Імпульс” з Капаткевічаў уразіла гледачоў па брэй-дансу ў дзень святкавання Дня Незалежнасці

Шмат хто лічыць, што ў цяперашніх маладых людзей няма імкнення ў жыцці. Паспрачаюся. У свой час пасля заканчэння школы з двух выпускных класаў многія не пажадалі працягваць адукацыю. Пасля праходжання курсаў можна было ўладкавацца на працу поварам, швачкай, цырульнікам, знайсці сябе ў сельскай гаспадарцы. Сёння моладзь Беларусі – значная частка студэнты. Прычым, навучэнцы школ рыхтуюць сябе мэтанакіравана да будучай прафесіі. Возьмем бягучы навучальны год: 11 выпускнікоў-медалістаў, вялікая колькасць прызёраў розных конкурсаў і спаборніцтваў. Юнакі і дзяўчаты паспяваюць наведваць музычную школу, вывучаць паралельна другую замежную мову, хадзіць на заняткі дадатковай адукацыі. Як самі кажуць – на перспектыву, у жыцці спатрэбіцца. Пагадзіцеся: мы былі ў гэтым плане не такімі дальнабачнымі, і для некаторых з нас атрыманне вышэйшай адукацыі – мяжа летуценняў, і ВНУ выбіралі тую, куды прасцей паступіць. Дарослыя людзі, якія спазналі жыццё, чакаюць ад юнацтва праявы пачуцця адказнасці і мернасці, а сучасныя людзі аддаюць перавагу рызыцы і непрадказальнасці, паводзяць сябе вольна і нязмушана, яны камунікабельныя і ім значна прасцей уладкавацца на працу або дамовіцца пра пагадненне.

Дарослыя дзеці не жадаюць жыць па-старому. Таму вымяраць іх поспех не варта ранейшымі прынцыпамі. Ці трэба іх за гэта асуджаць? Мы аддаем перавагу пракладзенай дарозе, і не будзем шукаць новых рашэнняў. Маладое пакаленне, наадварот, гатова да новых крокаў, яно можа адкрыта аб’явіць пра праблемы, на якія мы ў свой час свядома заплюшчвалі вочы. Мая знаёмая скардзіцца, што яе дзеці “не падумаюць перад тым, як нешта зрабіць”. Так, падлеткі хутка прымаюць рашэнні, але з іншага боку: адсутнасць страху здзейсніць памылку дае жыццё новым ідэям. Колькі мы страцілі магчымасцяў з-за сваёй нерашучасці?
Пра здаровы лад жыцця я ўвогуле маўчу.

Гадоў дваццаць таму падлеткаў, якія кураць, можна было сустрэць на кожным кроку – модна. А сёння на маладзёжных пляцоўках, на стадыёне, вечарам у парку сустрэць падлеткаў з цыгарэтай стала рэдкасцю. Многія запярэчаць: не цыгарэта дык наркотык. Тут згаджуся, што небяспека навісла сур’ёзная, але гэтая бяда вузкага кола, нельга па тых, хто трапіў у сеткі праблемы меркаваць пра новае пакаленне.

Самая частая прэтэнзія да моладзі – працяглае часаправядзенне ў інтэрнэце. Часткова гэта праўда, але і тут я знаходжу пазітыўны момант. Раней не было сусветнай павуціны, інфармацыю здабывалі з кніг і прыходзілася шмат часу марнаваць, каб знайсці патрэбнае. Дрэнна, калі дзеці шмат часу праводзяць у інтэрнэце бязмэтна. Тут трэба нам, дарослым, прапаноўваць альтэрнатыву, запрашаць на цікавыя віды дзейнасці.

Усім не варта забываць, што мы калісьці былі ў статусе маладых, нам таксама шапталі ў спіну незадаволеныя бабулі і ківалі галовамі, калі глядзелі на наш яркі макіяж і начэсаныя чолкі да неверагоднай вышыні. Амбіцыі маладосці не паўплывалі на наш святапогляд: прыйшоў час мы сталі адказнымі бацькамі, клапатлівымі дзецьмі і патрыётамі сваёй краіны. Я ўпэўнена, што цяперашняе пакаленне маладых людзей высока і годна будзе несці званне беларуса. Не трэба на іх наракаць. Прыгледзьцеся да сённяшніх юнакоў і дзяўчат, вы знойдзеце мноства прычын, каб імі захапляцца.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о