Сярод любімых у петрыкаўчан –  артысты з Капаткевічаў!

0
242

У суботу жыхарам і гасцям Петрыкава сваю творчасць дарылі артысты з Капаткевіцкага Дома культуры.

Сярод любімых у петрыкаўчан –  артысты з Капаткевічаў!

Знаўцы мастацкай творчасці на сцэне амфітэатра выканалі свае лепшыя песні, якія часцяком разбаўлялі танцамі.

Канцэрт народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Лявоніха” прыйшоўся да  спадобы гледачам, якія дзякавалі артыстам гучнымі апладысментамі.

Удакладнім, што адметнасцю калектыву на працягу многіх гадоў з’яўляецца яго самабытнасць, асаблівы каларыт, стыль і манера выканання.

Дырэктар Капаткевіцкага Дома культуры Ядвіга Суботка ў перапынку ад імя ўсяго калектыву павіншавала знакавых артыстаў “Лявоніхі” – Анатоля і Ніну Грынько з пяцідзесяцігоддзем сумеснага жыцця і ўручыла кветкі. Падрабязна пра сямейную пару мы пісалі ў мінулым нумары.

Ядвіга Іванаўна пажадала юбілярам моцнага здароўя, поспеху ва ўсіх справах! Саюз Ніны і Анатолія Грынько – прыклад для ўсіх сямейных пар!

Сябры, летні сезон маладзёжных пляцовак у гарадскім парку з выступленнямі творчых калектываў на сцэне летняга амфітэатра працягваецца!

Задума арганізатараў суботніх вечароў – як мага больш прыцягнуць адпачываючых у амфітэатр! Землякі, у 19 гадзін штотыдзень па суботах вас будуць чакаць творчыя калектывы горада і раёна ў гарадскім парку! Сачыце за навінамі!  Занятак па душы знойдзе кожны.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о