Сяброўства, рамантыка, першая ў жыцці праца

0
698

2022 год склаўся вельмі ўдала для студатрадаўскага руху: Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў працаўладкаваў больш за 42 тысячы чалавек у складзе 2861 студэнцкага атрада. Бягучы год не здаў пазіцый, удасканаліў сістэму працаўладкавання жадаючых, разнастаіўшы месцы для працы і падарыўшы, па факце, кожнаму маладому чалавеку магчымасць добра правесці лета як у плане заробку, так і актыўнага адпачынку.

Сяброўства, рамантыка, першая ў жыцці праца

Як адзначыла  першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я Туравец, для моладзі, якая задзейнічана ў студэнцкіх атрадах, арганізоўваецца вялікая культурна-экскурсійная, грамадзянска-патрыятычная і спартыўная работа.

“Калі мы стваралі атрады на Петрыкаўшчыне, вырашылі, што назавем іх у гонар ураджэнцаў раёна, якія, не шкадуючы сябе, абаранялі краіну ў час Вялікай Айчыннай вайны – герояў СССР. Гэта атрад Ліпунова, Чалага, Глушко і іншыя. Нам важна, каб моладзь памятала тых, каму мы павінны быць удзячныя за мірнае неба над галавой!”, – распавяла Дар’я Сяргееўна.

Паводле слоў раёнага лідара БРСМ, такія праекты даюць магутны штуршок для развіцця карпаратыўнай культуры і ўвогуле для развіцця студатрадаўскага руху ў Беларусі, які стаў брэндам не толькі БРСМ, а ўвогуле дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

“Камітэтамі БРСМ у раёне сёлета заключаны дагаворы на працаўладкаванне 85 чалавек. Створаны рабочыя месцы на аб’ектах: Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, лясгас, КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, КСУП “Чалюшчавічы”, – канстатавала Дар’я Сяргееўна.

Каб не быць галаслоўнымі і даведацца, наколькі сёння добра ў атрадах, мы накіраваліся ў Петрыкаўскі райжылкамгас. У рабят дадзенай змены быў апошні працоўны дзень.

Дзяніс Комлі – камандзір атрада “Камунальнік” “Імя Чалага” – студэнт 2 курса педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна, вучыцца на спецыяльнасці “Фізічная культура”. Па словах хлопца, гэта не першы яго досвед удзелу ў студатрадаўскім руху.

Сяброўства, рамантыка, першая ў жыцці праца Сяброўства, рамантыка, першая ў жыцці праца Сяброўства, рамантыка, першая ў жыцці працаНаш працоўны дзень пачынаўся а 8 гадзіне раніцы і доўжыўся да 12. Фронт работы – уборка кветнікаў ад пустазелля, паліў кветак, добраўпарадкаванне вуліц. Праца не складаная, дае магчымасць падзарабіць сабе на ўсякія патрэбы ў час канікулаў, разгрузіць дзесьці бацькоў у фінансавым плане”, – распавёў малады чалавек.

Вучаніца гімназіі Аліна Шпігановіч не ўтойвае, што заробленыя грошы плануе патраціць на падарожжа. “Наперадзе паездка з экскурсіяй ў Гродна, так што я планую паглядзець усе прыгажосці гэтага абласнога цэнтра».

Для дзяўчыны гэта першы атрад. Аліна адзначыла, што атрымала карысны вопыт у жыцці, пазнаёмілася з цікавымі падлеткамі горада.

“Увогуле, ад атрада я атрымала не толькі магчымасць зарабіць, але і сяброўства, рамантыку, першую ў жыцці працу!” – рэзюмавала школьніца.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о