Сярод лепшых

З 11 па 13 красавіка ў горадзе Гомелі, у рамках абласной спартакіяды “Спорт для ўсіх” адбыліся абласныя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд вобласці сярод юнакоў і 12 каманд сярод дзяўчат. Зборную каманду Петрыкаўскага раёна сярод дзяўчат прадстаўлялі: Брызіцкая Валянціна, Верамеева Хрысціна, Жаўнерчук Юлія, Жукавец Дар’я, Мажар Інга, Матрас Таццяна, Кніга Паліна, Собалева Анастасія, трэнер – Скрабец Аксана Іванаўна. Зборную каманду раёна сярод юнакоў прадстаўлялі: Корж Іван, Чырыч Мікіта, Рудзько Андрэй, Цалка Раман, Галавач Ягор, Клімчык Уладзіслаў, Кавальчук Марат, Кудрявец Яўгеній, трэнер – Дрэвіла Дзмітрый Мікалаевіч. Згодна з праведзенай жараб’ёўкай, каманды былі падзелены на падгрупы. У падгрупе дзяўчат аказаліся каманды Ельскага, Лельчыцкага і Акцябрскага раёнаў і па выніках гульняў петрыкаўская дружына заняла 2-е месца ў сваёй падгрупе. У падгрупе юнакоў апынуліся каманды Лельчыцкага, Жыткавіцкага і Веткаўскага раёнаў. Па выніках гульняў калектыў юнакоў заняў 2-е месца ў сваёй падгрупе.
Віншуем спартсменаў і трэнераў і жадаем ім далейшых поспехаў!

Наталля Судзібар, дырэктар установы
“Петрыкаўскі раённы ФСК “Ураджай”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о