У нядзелю, 3 красавіка, у спартыўнай зале ДЮСШ прайшлі спаборніцтвы па гіравым спорце і настольным тэнісе ў рамках раённай спартакіяды, прымеркаванай да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Не было роўных лясгасуКаманды майстроў малой ракеткі складаліся з двух чалавек: мужчыны і жанчыны. Дружыны гіравікоў налічвалі па тры ўдзельнікі: у вагавых катэгорыях да 75-ці, 90-та і звыш 90-та кілаграмаў. Спаборнічалі на гэты раз спартсмены з шасці калектываў: РАУС, РАНС, лясгасу, газавай службы, Капаткевіцкага сельсавета і ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорта Петрыкаўскага раёна”.
Самымі дужымі сярод гіравікоў былі: Георгій Шатырын з лясгасу, што падняў 24-кілаграмовы снарад 52 разы ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў, Васіль Сыцько, супрацоўнік РАУС, што ўзняў гіру 110 разоў у катэгорыі да 90 кілаграмаў і Пётр Зубар, прадстаўнік лесаахоўнай службы, які быў недасяжны сярод гіравікоў вагой звыш 90 кілаграмаў з вынікам у 121 штуршок.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе праходзілі пры поўнай дамінацыі лясгасу. Так, прадстаўніца лесаахоўнай службы Юлія Абрамава перамагла ўсіх саперніц і аддана толькі адну з сямі партый. Узгаданы раней Георгій Шатырын увогуле не аддаў ніводнай партыі, завяршы ўсе гульні з лікам 2:0.
Трэцяе каманднае месца сярод майстроў малой ракеткі дасталося выратавальнікам, другая прыступка п’едэстала скарылася камандзе Капаткевіцкага сельсавета.
Трэці камандны вынік сярод гіравікоў быў таксама за супрацоўнікамі РАНС, другімі былі прадстаўнікі райаддзела ўнутраных спраў, а першынства ў гіравым спорце і настольным тэнісе святкавалі працаўнікі лясгасу.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о