Па выніках мінулага года майстар жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка ЖКГ Уладзімір Бельскі прызнаны лепшым па прафесіі і будзе занесены на раённую Дошку гонару.

Сярод лепшых у сваёй справе

Сваёй добрасумленнай працай, высокім прафесіяналізмам і асабліва адказнымі адносінамі да справы ён заваяваў аўтарытэт сярод калег, а галоўнае – напрацаваў вопыт, які дазваляе даручанаму майстру ўчастку працаваць без збояў і аўралаў.
Сёння жыллёвы фонд ЖКГ складае 21,7 тысячы квадратных метраў. Даход прадпрыемства ад яго эксплуатацыі і абслугоўвання склаў 292 тысячы рублёў, у тым ліку ад арэнды памяшканняў – 5,2 тысячы рублёў. Функцыянаванне адноўленай гасцініцы дало прадпрыемству прыбытак у 74 тысячы рублёў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о