Транспартны ўчастак – сэрца прадпрыемства. 60 аўтамабіляў і 38 адзінак трактарнай тэхнікі забяспечваюць бесперабойную работу іншых падраздзяленняў: цеплавых сістэм, участка саначысткі і добраўпарадкавання, аварыйна-аднаўленчых работ і многага іншага.

Гонар прадпрыемства – яго працаўнікіСлесар Сяргей Наўгародаў і вадзіцель Сяргей Занкевіч рамантуюць тэхніку, якая ў хуткім часе даставіць на перапрацоўчае прадпрыемства чарговую партыю другаснай сыравіны

Зладжанасць працы калектыва механікаў, слесараў, вадзіцеляў і трактарыстаў пад кіраўніцтвам начальніка ўчастка Аляксандра Ерашова дае прадпрыемству магчымасць аператыўнага рэагавання на аварыйныя сітуацыі і іх тэрміновую лакалізацыю, дасканалага прытрымлівання графіка збору, вывазу і рэалізацыі цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў у аб’ёме 452 тоны, забеспячэння палівам цеплавой гаспадаркі, рамонту і ўтрымання вуліц, дарог і тратуараў, а іх на абслугоўванні ЖКГ – 1030 тысяч квадратых метраў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о