Днямі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліевым і абмеркавала ўвесь спектр пытанняў: ад падтрымкі дзяржаў на міжнароднай арэне да ўзаемадзеяння ў сферы культуры.

Удакладню, што Азербайджан – гэта не проста дружалюбная краіна, гэта краіна, якая падтрымлівае нас. Тон адносінам паміж дзяржавамі задаюць нашы лідары. І мы бачылі, што на нядаўнім саміце ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адбылася сустрэча не проста прэзідэнтаў дзвюх краін, а добрых сяброў. Па словах Наталлі Качанавай, нам трэба зрабіць усё для таго, каб адносіны, якія звязваюць нашы народы, і тыя задачы, якія стаяць перад намі, вырашаліся эфектыўна, на карысць нашых грамадзян.
Ва ўмовах, калі ў свеце разгараюцца канфлікты, верны і надзейны сябар – гэта вельмі важна.
Для Беларусі Азербайджан – гэта стратэгічны партнёр, які падтрымлівае нас на міжнароднай арэне. І асабліва ў гэты няпросты час такая падтрымка дарагога каштуе, у тым ліку цэніцца больш за ўсё дружалюбная атмасфера, якая з’яўляецца выйгрышнай па ўсіх напрамках – у эканамічным, палітычным і культурным плане. У той час як здачу палітычнага суверэнітэту так імкліва і бесчалавечна папулярызуе “Калектыўны Захад” (дарэчы, хутка павернецца супраць завадатараў), мы выступаем за сяброўскія адносіны.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о