Паглядаючы на знешнепалітычную карціну падзей мы не раз задаваліся пытаннем: як далей будзе складвацца міжнародная сістэма адносін. Тое, што яна не застанецца былой, здаецца відавочным – бо абвастрэнне канфрантацыі паміж цэнтрамі палітычнай сілы не пакідаюць надзеі на надзейныя партнёрскія стасункі.

Так, на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі за 2022 год, кіраўнік міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў адзначыў, што Расія будзе наладжваць адносіны з краінамі так, каб Захад не меў магчымасці на іх уздзейнічаць.

Адказы пачынаюць з’яўляцца
Кіраўнік міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў. Фота прэс-службы МЗС РФ.

Фармуюцца новыя цэнтры эканамічнага росту. Захад спрабуе гэтаму перашкодзіць, у тым ліку, спекулюючы на механізмах, якія былі створаны для абслугоўвання яго інтарэсаў у рамках створанай ім глабалізацыі», – адзначыў ён.

«Менавіта таму мы зараз у рамках нашых кантактаў з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, у БРІКС, у іншых структурах, вядома ж, СНД, Еўразійскім эканамічным саюзе, ды і ў супрацоўніцтве з аб’яднаннямі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі ўсяляк імкнёмся стварыць новыя формы ўзаемадзеяння, каб не залежаць ад Захаду, ад яго, зараз ужо ясна, неакаланіяльных метадаў», – растлумачыў Сяргей Лаўроў.

Заявы чаканыя і лагічныя. Калі калектыўны Захад здаўна супрацьпастаўляў сябе “іншаму свету”, то чаму б, “другім краінам” не падыграць дзяржавам “залатога мільярду” і прызнацца, што яны даўно не імкнуцца да развіцця той карціны свету, якую развіваюць заходнія гегемоны. Не лічаць належным умешвацца ў справы незалежных краін, шукаць рынкі сыравіны пад выглядам будаўніцтва дэмакратыі сілавым, па сутнасці, шляхам. Цалкам заканамерна: краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Усходу і СНД будуць ісці сваім шляхам. З развіваючыміся эканомікамі, чалавечым, інтэлектуальным рэсурсам (які, дарэчы, нядрэнна сілкуе і Захад), сыравінай і вытворчасцю, створанымі тэхналогіямі гэта цалкам апраўданы шлях. Іншае пытанне, як будзе адчуваць сябе англіканскі лагер, без трывалых стасункаў з пералічанымі краінамі, бо англіканскі лагер хутчэй страціць, у той час як “іншыя” краіны безумоўна знойдуць і ўзмацняцца.

Мікалай РАЗРЭЗАЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о