Яркі паядынак

0
239

Увага беларусаў у першы дзень снежня была прыкавана да навін з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, дзе праходзіў сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату, у якім прымаў удзел Лідар нашай краіны.

Форум уражваў сваёй маштабнасцю: паўтары сотні кіраўнікоў дзяржаў, дзясяткі тысяч удзельнікаў. Яшчэ мерапрыемства запомнілася смелым і праўдзівым выступленнем нашага Прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч агучыў тое, пра што многія думалі, але баяліся вымавіць услых. Калі да высокай трыбуны падняўся Прэзідэнт Беларусі, многія разумелі, што ён будзе, як звычайна, прадметна крытыкаваць па справе. Але выступленне Аляксандра Рыгоравіча пераўзышло ўсе чаканні. Прэзідэнт, пералічыўшы ўсе асноўныя задачы планеты па зберажэнні клімату, для пачатку акрэсліў, чаму ніяк не атрымліваецца прыйсці да планетарнага адзінства, прыгэтым адзначыўшы прама: дзясяткі краін, якія з задавальненнем ўдзельнічаюць у планетазберагальных праектах, калі і чуюць “дзякуй” ад гегемонаў – то нейкае пустое. Узнятае пытанне бессэнсоўнае ва ўмовах канфрантацыі і пачуцця перавагі адных краін над іншымі. А далей – галоўнае. Прэзідэнт Беларусі вельмі проста растлумачыў, дзе можна знайсці грошы на выратаванне леднікоў, рэк,азёр, лясоў: “Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба зазірнуць у нядаўнюю гісторыю. Прыклад. Каб знішчыць Ірак і Афганістан, паводле ацэнак, затрачана да двух трыльёнаў долараў. Сёння ідзе вайна ва Украіне. Гэта ўжо абыдзецца ў пяць трыльёнаў долараў, калі атрымаецца дамовіцца найбліжэйшым часам аб міры”.
Прамова была яскравай, адкрытай. Многія з прысутных падзякавалі нашаму Прэзідэнту стоячы. Упэўнена, не адзін з іх хацеў пачуць гэтую праўду – а магчыма, і сказаць тое ж самае, але па розных прычынах гэтага зрабіць не змог. Не будзем нікога асуджаць за гэта. Беларусы для сябе вызначылі: у сучасным канфліктным свеце, з праўдай жыць неяк лягчэй і прыемней.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о