Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае шанаванне цудоўнай паловы Петрыкаўшчыны з нагоды свята вясны і прыгажосці.

Свет пачынаецца з жанчыны
Свята 8-га сакавіка і вясны жанчыны ўзвялі ў сваю ўласнасць і прызвычаілі з гэтым лічыцца ўвесь свет. Рытуал гэтых сакавіцкіх дзён ідэальна выдатны: усё для жанчыны, усё ў яе гонар! І непазбежныя ўрачыстыя віншаванні, і рыцарскія жэсты, і знакі ўвагі.
На ўрачыстасць пад патранажам старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана былі запрошаны жанчыны, што знайшлі сябе ў розных сферах жыцця раёна: ад сельскай гаспадаркі і аховы здароўя да камунальнай службы і адукацыі.

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыны

Пры ўсёй індывідуальнасці жыццёвых лёсаў, сацыяльнага статусу і займаных пасад, аб’ядноўвала нашых гераінь высокая адказнасць і сумленнае выкананне прафесійных абавязкаў. Да таго ж, кожная з прысутных на ўрачыстасці жанчын знайшла сваё сямейнае і мацярынскае шчасце.

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныУрачысты прыём па традыцыі адкрыў сваёй прамовай кіраўнік раёна Аляксандр Кохан:

Свет пачынаецца з жанчыны“Ва ўсе часы прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва былі і застаюцца эталонам прыгажосці і пяшчоты, міласэрнасці і гармоніі, душэўнай цеплыні і надзвычайнай цярплівасці. Кар’ера, сям’я, дом – сёння жанчыны заяўляюць пра сябе ва ўсіх сферах і, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, застаюцца актыўнымі, клапатлівымі і любячымі. Са святам, нашыя дарагія, моцнага вам здароўя, вечнай маладосці, жаночага шчасця і сямейнага дабрабыту”.

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныДа слоў віншаванняў далучыўся і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які падзякаваў жанчынам за сумленную працу і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці раёна і пажадаў толькі сонечных дзён у жыцці.

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыны
Вядучыя распавялі пра гераінь прыёму, далучыўшы да ўзнёслых слоў кадры прэзентацыі, аздобленыя фотаздымкамі з асабістага архіву жанчын.

Свет пачынаецца з жанчыны

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыны

Артысты Петрыкаўшчыны выступілі са сваімі творчымі нумарамі, падараваўшы прысутным святочны настрой і цёплыя эмоцыі.

Свет пачынаецца з жанчыны

Свет пачынаецца з жанчыныСвет пачынаецца з жанчыны

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о