Верагодна, няма чалавека на зямлі, які б не чуў пра смерць і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста. Як апавядаюць евангелісты, Гасподзь Ісус Хрыстос памёр на крыжы ў пятніцу, каля трох гадзін пасля абеду, напярэдадні яўрэйскага Вялікадня. У той жа дзень увечары Ён быў пахаваны ў пячоры побач з Галгофай. Пахаванне здзяйснялася паспешна і не па ўсіх правілах, бо ў гэты вечар пачыналася свята іудзейскага Вялікадня. Нягледзячы на гэта, у суботу раніцай перша-святары і кніжнікі пайшлі да Пілата і прасілі ў яго дазволу прыставіць да труны рымскіх воінаў, каб ахоўваць труну. Да каменя, які закрываў уваход у магільню, прыклалі пячатку. Усё гэта было зроблена з засцярогі, бо яны ўспомнілі прадказанне Ісуса Хрыста, што Ён уваскрэсне на трэці дзень пасля сваёй смерці. На трэці дзень у нядзелю, раніцай, калі яшчэ было цёмна і воіны знаходзіліся на сваёй пасадзе каля запячатанай труны, Гасподзь Ісус Хрыстос уваскрос з мёртвых. Таямніца ўваскрасення, як і тайна ўвасаблення – неспасціжная. Уваскэсшы Хрыстос пакінуў пячору, не адвальваючы каменя і не парушыўшы першасвятарскай пячаткі. У першы дзень Свайго уваскрашэння Гасподзь некалькі разоў з’яўляўся Сваім вучням. На працягу саракадзённага перыяду Ён з’яўляўся больш чым пяцістам вернікам. На саракавы дзень Гасподзь у прысутнасці апосталаў узнёсся на неба.
Многія задаюцца пытаннем: чаму менавіта такім чынам трэба было здзейсніць выратаванне чалавека? Усё выглядае вельмі дзіўна: прыйшоў Бог, людзі Яго забілі – і цяпер яны выратаваны! Выратаваны, таму што забілі Бога? Бо не зразумелі, Хто да іх прыйшоў? Хрысціянства адказвае: выратаваны не таму, што забілі, а таму, што Распяты Ісус Уваскрэс! Сын Божы сам прынімае смерць, хоць, як бязгрэшны, Ён мог бы і не паміраць. Але Ён апускае Сябе ў воды Ярдана, як бы ўбіраючы чалавечыя грахі. Ён добраахвотна ідзе на смерць і Сваім Уваскрэсеннем знішчае гэты разрыў паміж чалавекам і Богам.
Таямніца Крыжа ў тым, што на ім чалавечая прырода выпраўляецца прыродай Бажэственнай. Але чаму для збаўлення чалавецтва Богу Самому спатрэбілася станавіцца чалавекам? Таму што толькі той, хто стварыў чалавека, можа ўвайсці і выправіць яго ў самых пачатковых, зыходных кодах.
У Велікодную ноч у храмах здзяйсняецца хрэсны ход. Гэта сімвал таго, што людзі прыходзяць да Уваскрослага Хрыста. І ўвесь гэты час – на богаслужэнні, на вуліцы, у гасцях – на працягу сарака дзён ад Вялікадня да Тройцы мы вітаем адзін аднаго словамі “Хрыстос Уваскрэсе!” – “Ваісціну Уваскрэсе”. Гэты час, напоўнены радасцю, адлюстроўвае самую галоўную перамогу, якую нам прынёс Хрыстос – перамогу над грахом і смерцю.

Святлана ТАРАСЕВІЧ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о