Прафілактыка злачынстваў сярод дзяцей, якія ўчыняюцца імі ці над імі, з’яўляецца прыярытэтнай задачай сацыяльнага напрамку палітыкі дзяржавы.
Як распавёў вядучы спецыяліст суда Петрыкаўскага раёна Уладзімір Кулакевіч, згодна з артыкулам 27 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узрост, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць, – 16 гадоў за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Кодэксам.

Асобы, якія ўчынілі забароненыя гэтым Кодэксам дзеянні ва ўзросце ад 14-ці да 16-ці гадоў, падлягаюць крымі-нальнай адказнасці толькі за наступныя злачынствы: забойства, прычыненне смерці па неасцярожнасці, прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, наў-мыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашко-джання, згвалтаванне сэксуальнага характару, выкраданне чалавека, рабаванне, разбой, вымагальніцтва, угон транспартнага сродку або маламернага воднага судна, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці і многае іншае.

На пытанне, як жа зберагчы дзяцей ад учынення злачынстваў, спецыяліст адказаў: асноўны стрыжань пра-вільнасці і парадку павінен быць сфарміраваны дома бацькамі.
– У якасці прыкладу магу прывесці такі выпадак: у судзе былі разгледжаны матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да непаўналетняга М. па факце здзяйснення ім угону транспартнага сродку. Так, у хаце ў свайго знаёмага, скарыстаўшыся тым, што апошні заснуў, хлопец выкраў ключы ад легкавога аўтамабіля і здзейсніў яго ўгон. Аднак, не маючы дастатковага досведу і навыкаў кіравання, уехаў у лужыну, дзе аўтамабіль заглух. Здавалася б, на гэтым можна было і спыніцца, але гора-вадзіцель нічога лепшага не прыдумаў, як зайці на тэрыторыю гаража КСУП і падмануўшы вартаўніка тым, што ён новы работнік, завясці трактар і з’ехаць, каб выцягнуць заглухлы аўтамабіль, аднак быў затрыманы.

Было таксама ўстаноўлена, што бацькі гэтага маладога злачынцы жывуць паасобна, паспяховасць у школе сярэдняя. Пражываў з маці і трыма братамі. Рашэннем каардынацыйнага савета райвыканкама было прызнана, што знаходзіцца хлопец у сацыяльна-небяспечным становішчы, бо маці не забяспечыла нагляд за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця. Адсутнасць не настаўнікаў, не супрацоўнікаў ІСН, хаця імі, мяркуючы па матэрыялах справы, была праведзена правільная і вялікая работа па выхаванні, а менавіта абыякавасць бацькоў у выхаванні і фарміраванні яго як чалавека і грамадзяніна, прывялі да такога ўчынка.

Хлопец сябе апраўдваў тым, што хацеў толькі з’ездзіць да маці, а не красці аўтамабіль. Але прысуд уступіў у законную сілу. Ці атрымае сам грамадзянін урок са зробленага, ці ўбачаць бацькі вынік свайго “выхавання” – пакажа час.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о