ЧАЛАВЕК І ЗАКОН

0
597

Лавіся, рыбка

Уявіць сабе жыхара Палесся, які не ўмее лавіць рыбу або паляваць – практычна немагчыма. Паляванне і рыбалка для палешукоў з’яўляліся адным са спосабаў выжывання, але паступова ўсё мянялася. І першыя абмежаванні ў паляванні і здабычы рыбы сталі з’яўляцца ў сярэднявеччы. Слова “браканьер” прыйшло ў рускую мову з французскай у другой палове 19 стагоддзя. Першапачаткова паняцце абазначала паляўнічага з сабакам. Затым браканьерамі сталі зваць паляўнічых, якія займаюцца адстрэлам дзічыны без дазволу. Гэта лічылася суровым злачынствам, за якое належала катарга і нават смяротнае пакаранне.
У залежнасці ад ступені небяспекі, браканьерства прызнаецца адміністрацыйным правапарушэннем або крымінальным злачынствам. Многія грамадзяне чулі пра вялізныя штрафы, якія выплочваюць браканьеры. Акрамя пакарання за ўчыненыя правапарушэнні, ім даводзіцца пакрываць яшчэ і нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду.
На што разлічвалі два жыхары Мазырскага раёна, выязджаючы на раку Прыпяць з сеткамі даўжынёй больш за 70 метраў, вядома.
Удача ім “усміхнулася”: рыбалка ўдалася, – думалі мужчыны да таго часу, пакуль да іх не пад’ехалі работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Як вынік – судзімасць і штрафы.
У выніку ўсе незаконныя дзеянні на рыбалцы ці паляванні заканчваюцца аднолькава – непазбежнасцю пакарання.

А калі здарыцца так, што на рыбалцы вы знайшлі сеткі?

Пра факт выяўлення браканьерскіх сетак лепш за ўсё патэлефанаваць па нумары тэлефона “гарачай лініі” Дзяржаўнай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: 8-017-39-00-000; 8-033-333-60-00. Таксама можна патэлефанаваць у органы ўнутраных спраў, супрацоўнікі якіх праінфармуюць службовых асоб інспекцыі. У такім выпадку вы засцеражэце сябе ад непатрэбных пытанняў.
Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за незаконную здабычу рыбы ці іншых водных жывёл па артыкуле 281; за незаконнае паляванне па артыкуле 282; за незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўку) або раздзелку дзікіх жывёл па артыкуле 282/1 Крымінальнага кодэксу.

Што рабіць, калі жывёла загінула пад коламі аўтамабіля?

Удзельніку ДТЗ нельга пакідаць месца здарэння і куды-небудзь перамяшчаць тушу жывёлы. Пасля аварыі неабходна адразу ж паведаміць у міліцыю і дачакацца прыезду ДАІ. Нават калі на адрэзку дарогі няма знака “Дзікія жывёлы”, які нясе рэкамендацыйны характар, кіроўцу неабходна быць уважлівым і акуратным. Пры выбары хуткасці аўтамабіліст павінен улічваць інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі і неадкладна спыніцца пры ўзнікненні перашкоды.
Хочацца дадаць: праязджаючы кожны раз па дарозе Жыткавічы-Петрыкаў вельмі часта сустракаеш дзікіх жывёл, якія спакойна пасвяцца на ўскрайку лесу – казуль, аленяў, ласёў і, вядома ж, прыгажуноў зуброў. І кожны раз адчуваеш унутранае захапленне гэтымі дзікімі жывёламі, нейкую радасць за тое, што гэта захавана, што не “забіта” браканьерамі і маеш магчымасць назіраць за іх зграбнасцю, веліччу і прыгажосцю.

Уладзімір Кулакевіч,
вядучы спецыяліст суда
Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о