Стратэгія краіны – наладжванне сувязей

0
178

Турцыя даўно з’яўляецца папулярным месцам для адпачынку ў беларусаў. Але звязвае Беларусь і Турцыю не толькі турызм, узаемадзеянне паміж краінамі развіваецца па шырокім спектры напрамкаў.

Днямі ў Стамбуле прайшоў чарговы раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Турцыі Юрыя Амбразевіча і Бурака Акчапара. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы, якая прайшла ў адкрытай і сяброўскай атмасферы, паведамляе прэс-служба, грунтоўна абмеркаваны пытанні двухбаковых палітычных і эканамічных адносін, гуманітарнага супрацоўніцтва. Адбыўся абмен думкамі па актуальнай праблематыцы рэгіянальнага і глабальнага парадку дня.

Намеснікі міністраў намецілі шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні палітычнага ўзаемадзеяння, пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыі сумесных праектаў у сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Бакі пацвердзілі накіраванасць на далейшае развіццё адносін у напрамку стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Турцыяй.
Нашае двухбаковае супрацоўніцтва мае нязменна станоўчую дынаміку, напоўненую актыўнымі кантактамі, значнымі рашэннямі і змястоўнымі вынікамі ў інтарэсах абедзвюх краін. Тым больш, што ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 126 суб’ектаў гаспадарання з турэцкім капіталам. Некалькі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў з турэцкім капіталам ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі свабодных эканамічных зон.

Супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі не абмяжоўваецца турызмам, гандлем і інвестыцыйнымі праектамі. Краіны развіваюць узаема-дзеянне ў сферы лагістыкі, энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны, адукацыі.
Але адносіны дзяржаў – гэта не толькі ўзаемавыгада, але і падтрымка ў цяжкія часы. У Беларусі з вялікім болем успрынялі трагічную вестку пра разбуральныя землятрусы у Турцыі і адразу прыйшлі на дапамогу сваім сябрам. Беларусь – адна з першых дзяржаў у свеце, якая аказала садзеянне.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што, нягледзячы на сучасныя выклікі, традыцыі ўзаемнай павагі і дружбы двух народаў прадоўжаць служыць трывалай асновай для паступальнага развіцця беларуска-турэцкага дыялогу.
Мы бачым і ведаем, што Турцыя праводзіць незалежную і ўзважаную знешнюю і ўнутраную палітыку. Яна пераклікаецца з палітыкай, якая праводзіцца Кіраўніком беларускай дзяржавы.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о