ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!
Ёсць такая місія на Зямлі, якая цалкам належыць жанчыне: стаяць ля калыскі, абараняць агеньчык новага жыцця, уводзіць маленькага чалавечка ў свет і дапамагаць яму зрабіць першыя крокі. Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці.
Сардэчна віншую вас з гэтым цудоўным святам! Жадаю  міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай ваша самаадданасць  вернецца падзякай і павагай дзяцей, а сямейнае шчасце і добрыя адносіны спадарожнічаюць ўсё жыццё.

Святлана СЯНЬКО, старшыня Петрыкаўскай раённай
грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о