Калі сустракаюцца два таленты і іх творчы патэнцыял мае патрэбу ў рэалізацыі, а самі яны гатовы здзіўляць, пакараць і натхняць – чакай належнага выніку. Вольга Марцынкевіч, настаўнік гарадской гімназіі, умее запальваць да творчасці дзіцячыя сэрцы, вучыць смела марыць пра вышыні. Паліна Пінчук вучаніца шостага класа той жа навучальнай установы верыць, што да зорак можна дацягнуцца. І, між іншым, сумесны пошук, плённая праца прыносяць не толькі асабістую асалоду, а і прызнанне публікі.  У канцы жніўня, у студыі тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”, былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў “Жывая класіка-2022”. Ва ўзроставай катэгорыі V-VI класы першае месца заняла наша Паліна. Больш таго, гімназістка ў гэтыя дні будзе прадстаўляць Петрыкаўшчыну на Дні Беларускага пісьменства ў Добрушы.

“У Добрушы са мной будзе  цяпло Петрыкаўшчыны”
– Дарэчы, для Паліны гэта ўжо другое ўдалае выступленне ў дадзеным конкурсе. У 2019 годзе ў Слоніме дзяўчынка была адзначана вышэйшай узнагародай за выдатнае выкананне твора “Як ліса вучылася лётаць”, – дзеліцца з намі педагог. На гэты раз шмат намаганняў было прыкладзена ў пошуках верша. Пасля вялікай колькасці прачытаных, спыніліся на творы “Мая Радзіма Беларусь” Артура Вольскага. Разумелі – рыхтавацца патрэбна на належным узроўні: з пятнаццаці тысяч удзельнікаў толькі пятнаццаць праходзілі ў фінал. І мая вучаніца не проста прачытала перад вялікай аўдыторыяй верш, яна  пражыла яго разам са слухачамі.
– Спачатку да твора адносілася насцярожана. Я раней чытала больш лёгкія, сюжэтныя вершы, дзе есць нейкая інтрыга, – уступае ў дыялог гімназістка. – А тут давялося вучыцца перадаваць новыя эмоцыя, больш глыбокія і дарослыя.
Дарэчы, з выкананнем конкурснага твора адбылася запамінальная для дзяўчынкі гісторыя: пасля прачытання яго гэтай вясной   на мерапрыемстве, прымеркаваным  Дню Перамогі,  да яе падышла, каб пазнаёміцца бліжэй, прадстаўнічая  жанчына. Яна была захоплена чытаннем верша, гаварыла юнай выканаўцы цёплыя словы і раіла не спыняць сваю літаратурную дзейнасць. Гэта была Ірына Кралевіч,  дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік улады паабяцала цікавіцца творчым лёсам нашай юнай суайчынніцы.
Паліна з першага класа займаецца ва ўзорным тэатральным калектыве “Купалінка”, якім кіруе  Вольга Мікалаеўнай. Дзяўчынка не хавае, што для яе, так як і для многіх яе сяброў, тэатр – сур’ёзнае захапленне. Прызнаецца: педагог для іх прыклад ва ўсім, і хоць  пытанні выбару пастановак, касцюмаў, інтэр’еру абмяркоўваюць сумесна, слова Вольгі Мікалаеўны  для іх шмат чаго значыць.
– Ведаеце, перамогу маёй выхаванкі я дзялю з бацькамі дзяўчынкі, якія з першых этапаў падрыхтоўкі былі разам з намі, з адміністрацыяй і калектывам гімназіі. Гэта наша сумесная, крапатлівая, часамі цяжкая праца, але такая салодкая атрымалася перамога.
А мне хочацца назваць бацькоў Паліны, якія будзуць на Дні пісьменстве стаяць каля сцэны і хвалявацца за выступленне дачушкі, якая сваім словам будзе праслаўляць нашую малую радзіму: Галіна Пінчук, эканаміст райжылкамгаса і Мікалай Пінчук, супрацоўнік  Дэпартамента аховы. Дзякуй вам за годнае выхаванне дачкі. І вам, Вольга Мікалаеўна, дзякуй ад землякоў, за вашыя адносіны да працы, што не раз узнімалі Петрыкаўшчыну на годны ўзровень.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о