Старонкі нашага часу

0
566

Наўрад ці пакрыўлю душою, калі скажу, што раённая газета па серадах і суботах для многіх жыхароў Петрыкаўшчыны чаканая. У сумцы паштальёна яна займае, бадай больш месца, чым іншыя выданні. Нягледзячы на прысутнасць у нашым жыцці інтэрнэт-прасторы, вялікая колькасць людзей жадаюць даведацца пра навіны краіны і малой радзімы з папяровага носьбіта. Перагортваць старонкі, рабіць пазнакі і выразкі, адчуваць пах друкарскай фарбы для землякоў па-ранейшаму застаецца звыклым, зручным і неабходным. Праводзячы Дні падпісчыка, супрацоўнікі рэдакцыі заўсёды пытаюцца ў сваіх чытачоў: чаму “Петрыкаўскія навіны” сталі для іх надзейным сябрам, якім рубрыкам аддаюць перавагу і чаго, на іх погляд, не хапае на старонках газеты?

Старонкі нашага часу

Інспектар сектара прафілактыкі Петрыкаўскага РАНС Багдан КАЗЛОЎСКІ:
–  Здароваму ладу жыцця я надаю асаблівую ўвагу, захапляюся футболам, таму мяне ў газеце больш за ўсё цікавіць спартыўная рубрыка. Падтрымліваю мясцовы “Шахцёр”, сачу за перамяшчэннем гарнякоў у табліцы турніру. Падабаецца, як карэспандэнт падае матэрыял: футбольныя матчы апісваюцца так яскрава, што здаецца ты глядзіш іх па тэлебачанні. Магчыма, на старонках раёнкі варта было б адлюстроўваць самыя маштабныя, яркія спартыўныя мерапрыемствы краіны і свету.

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о