Бежанцы і “цывілізаваныя” еўрапейскія стандарты

0
640

На мяжы з Польшчай на мінулым тыдні зафіксавана чарговая смерць замежніка. Трэці выпадак за лістапад. Як бачым, палякі працягваюць метадычна і сістэматычна здзекавацца з бежанцаў. На гэты раз ахвярай іх зверстваў, па інфармацыі пагранічнага камітэта, стаў мужчына афрыканскай знешнасці, цела якога без прыкмет жыцця знаходзілася каля брамкі, прызначанай для міграцыі жывёл.
Некалькімі днямі раней польскія каты збілі бежанца з Сірыі, які меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе і цёплай вопратцы, і прымусілі басанож ісці праз агароджу ў Беларусь. Пры гэтым збівалі яго і распылялі ў твар газ. Беларускі пагранічны нарад аказаў усю неабходную дапамогу чалавеку.
Прычым бежанцы церпяць здзекі як з польскага, так і з літоўскага боку. Прадстаўнікі МУС і службы аховы дзяржмяжы Літвы днямі заявілі пра тое, што на літоўскай мяжы з Беларуссю яны фіксуюць знаходжанне босых бежанцаў, часам і без цёплага верхняга адзення. Літоўскія ўлады афіцыйна называюць просьбы замярзаючых замежнікаў аб дапамозе “аказаннем ціску на пагранічнікаў”. Літва фактычна прызнае пакіданне босых людзей на вуліцы пры мінусавых тэмпературах без прадастаўлення ім права на аказанне неабходнай дапамогі і правядзення законных працэдур, а калі нехта памірае, літоўскія вайскоўцы выкідваюць труп за плот, як і іх польскія калегі.
Нягледзячы на заявы, якія супярэчаць законам ЕС і прынцыпам гуманнасці, Літва спрабуе абвінаваціць у тым, што адбываецца, беларускі бок.
Неабходна адзначыць, што аднастайны і адначасовы характар укіду падобнай лухты з боку пагранічнага ведамства, МУС і МЗС Літвы – гэта штучна створаная мэтанакіраваная акцыя літоўскіх уладаў, накіраваная на адцягненне ўвагі грамадскасці ад тых злачынных дзеянняў, якія імі здзяйсняюцца ў дачыненні да мяжы.
Адметна, што Літва не дала ніякіх тлумачэнняў, чаму на фоне практычна гуманітарнага крызісу на літоўскую мяжу не накіраваныя прадстаўнікі ААН, Чырвонага крыжа, Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы “Франтэкс” ці праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мусіць, таму што кіраўнік “Франтэкс” неаднаразова заяўляў, што агенцтва фіксавала дзясяткі сур’ёзных інцыдэнтаў, звязаных з калектыўным выцясненнем бежанцаў літоўскімі вайскоўцамі.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International нават апублікавала даклад пра выправа-джэнні, незаконныя затрыманні, падман і самавольства ў дачыненні да бежанцаў і мігрантаў у Літве, а таксама існаванне ра-сізму ўнутры міграцыйнай сістэмы Літвы.
Чарговы раз пераканаліся, што высокія словы з еўрапейскіх трыбун пра правы чалавека і гатоўнасць прымаць бежанцаў – усяго толькі словы. Відавочна, у краінах, якія займаюцца толькі папулізмам, для бежанцаў месцаў ужо даўно няма. Альбо проста яны не “такія” і не падыхо-дзяць пад “цывілізаваныя” еўрапейскія стандарты?..
У любым выпадку, пагадзіцеся, гэта не падстава для таго, каб здзекавацца і забіваць людзей.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о