Падведзены вынікі раённага этапу абласнога турніру па інтэлектуальных гульнях “Фавор”.

У мэтах садзейнічання духоўна-маральнаму і інтэлектуальнаму развіццю навучэнцаў, пашырэнню і ўмацаванню іх ведаў у галіне хрысціянскай культуры на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 горада Петрыкава” адбыўся раённы этап абласнога адборачнага турніру па інтэлектуальных гульнях “Фавор”. Турнір праходзіў адпаведна Праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі аблвыканкама і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады.

Спазнанне хрысціянскай культурыПерад пачаткам конкурсу ўдзельнікаў віталі і давалі наказ архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і епіскаф Тураўскі і Мазырскі Леанід. Гульня прайшла з выкарыстаннем анлайн трансляцыі пры падтрымцы інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У конкурсе прынялі ўдзел пяць каманд: “Благо твори” Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, “Васильки” – гімназіі горада Петрыкава, “Филофеи” – другой гарадской школы, “Знатоки” – Капаткевіцкай сярэдняй школы, “Надежда” – Курыціцкай сярэдняй школы.
Удзельнікі каманд змаглі праверыць і паглыбіць свае веды па гісторыі хрысціянскай культуры. Дзеці давалі адказы на тэматычныя пытанні турніру: пра апякунку беларускай зямлі Еўфрасінню Полацкую, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, святых 20 стагоддзя, пра асаблівасці хрысціянскай культуры, Святым пісанні і Паданнях, таінствах і гісторыі Царквы, святасці і святых.
Па выніках турніру навучэнцы адзначаны дыпломамі і Падзякамі аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі: “Филофеи” – дыпломам I ступені, “Благо твори” – дыплом II ступені, “Надежда” – дыплом III ступені.
Дыпломы і Падзякі ўдзельнікам конкурсу ўручыў протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга.

Таццяна МАРЧАНКА,
метадыст ДУА“Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о