Што нясе новы год для міжнародных адносін?

0
237

Чарговы, 2023 год скончыўся. Ці ўдалым ён быў? З глабальнага пункту гледжання галоўная задача летась так і засталіся не вырашанай: ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, на жаль, застаецца вострым пытаннем не толькі еўразійскага рэгіёна, але і ўсёй сістэмы міжнародных адносін. Больш за тое, на карце з’явіўся яшчэ адзін ачаг баявых дзеянняў, які разгарэўся на падставе даўняй канфрантацыі на Блізкім Усходзе. Такім чынам, яшчэ больш мірных жыхароў з усіх бакоў вымушаны адчуваць на сабе наступствы вайны.
Не лепшым чынам складваецца сітуацыя і на захадзе. Звонку можа здавацца, што найбольш камфортна як раз і павінны адчуваць сябе грамадзяне краін з самай развітой эканомікай, тым больш што прамым чынам гэтыя дзяржавы не ўцягнутыя ў канфлікты. Але гісторыя не раз вучыла нас адной вядомай ісціне: калі праблема знешняга контуру атрымлівае зацяжны характар, яна ўсё часцей адчуваецца як выклік унутраны, бо рана ці позна людзі пачнуць адчуваць нястачу грашовых сродкаў, павышэнне коштаў і змену якасці жыцця. Доўга доказаў шукаць не трэба, дастаткова адкрыць стужку навін: бясконцыя забастоўкі ў Францыі на розных падставах, забастоўкі фермераў у Польшчы, урачоў-інтэрнаў у Англіі – гэта далёка не поўны спіс, факты якога стракацяць у навінах толькі апошніх пары-тройкі дзён.
А што далей? Далей свае пазіцыі як раз палепшаць тыя краіны, што яшчэ некалькі гадоў таму аддалі перавагу вырашэнню ўнутраных пытанняў і ўмацаванню добрасуседскіх адносін. Ды што там краіны, цэлыя альянсы, якія раней лічыліся краінамі “залатога мільярду”, саюзамі “другога гатунку” стануць зараз паўнавартаснымі, уплывовымі і стратэгічна надзейнымі суб’ектамі міжнародных адносін. Мяркуйце самі, ну хто з заходніх палітыкаў яшчэ гадоў дзесяць таму мог сур’ёзна заяўляць пра ШАС ці БРІКС? Хіба што з усмешкай, ці, у лепшым выпадку, надзеяй на іх развіццё. Зараз жа ўсё больш відавочным становіцца ўплывовасць гэтых садружнасцяў. Што разважаць, калі зразумелы сігнал у гэтым пытанні прадэманстравала іншым краінам сусветнай супольнасці Саудаўская Аравія: гэтая дзяржава афіцыйна далучылася да БРІКС. Трэба ра-зумець, што ў хуткім часе сярод краін-удзельніц альянсу з’явяцца Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і яшчэ чатыры анансаваныя дзяржавы.
Калі кагосьці цікавіла пытанне, як аднапалярны свет будзе ператварацца ў шматпалярны, то, мне здаецца, як раз праз такія саюзы, што будуць з’яўляцца своеасаблівым мастком паміж строй мадэллю ўладкавання свету і новай. Ва ўсялякім разе прымаць новыя ўмовы станаўлення новага справядлівага светаўладкавання здаецца значна прасцей праз членства ў ШАС ці БРІКС, новыя міжнародныя дамоўленасці і выбудову сучасных эканамічных сувязяў на ўмовах узаемных выгод і павагі да нацыянальных інтарэсаў.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о