Паказчыкі прагнозу і бюджэт раёна на 2024 год зацверджаны

0
318

На мінулым тыдні прайшло выніковае ў 2023 годзе пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Сярод пытанняў, вынесеных на разгляд і абмеркаванне – паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект раённага бюджэту на 2024 год, а таксама ход выканання мерапрыемстваў падпраграмы 5 “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады” і эфектыўнасць мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.

Паказчыкі прагнозу і бюджэт  раёна на 2024 год зацверджаныСтаноўчую дынаміку ў са-цыяльна-эканамічным развіцці Петрыкаўшчыны, згодна праекту рашэння аблвыканкама, прызвана забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў прагнозу і заданняў.
Так, раёну ўстаноўлены паказчык па росце намінальнай налічанай сярэднемесячнай заработнай плаце ў памеры 111,5%. Як адзначыла ў сваім дакладзе намеснік кіраўніка раёна Аляксандра Янчанкава, выкананне паказчыка прасочваецца па ўсіх сферах. Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан чарговы раз нагадаў прысутным на сустрэчы кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, што пытанні рэальнай заработнай платы і павелічэнне даходаў насельніцтва застаюцца ў ліку важных і надзённых.

Што да інвестыцый у асноўны капітал, то ў 2024 годзе на тэрыторыі раёна плануюцца да рэалізацыі некалькі буйных праектаў. Так, сярод інвестпраектаў – аб’екты Петрыкаўскага РУ ААТ “Беларуськалій”: павярхоўны комплекс, расоласховішча карта №2; руднік, гарызонт “-580м” – развіццё напрамкаў: першая і другая чэргі. Асноўны інфраструктурны праект, які плануе ажыццяўляць ААТ “Беларуськалій” – будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Петрыкаве.
Інвестыцыі ў сельскай гаспадарцы запланаваны па такіх накірунках як меліярацыя, фарміраванне асноўнага статка, закупка машын і абсталявання.
Плануецца таксама рэалізацыя інвестпраекта на базе ААТ “Чалюшчэвічы” – будаўніцтва ЗСК-60 у Капаткевічах.

Што да паказчыка вытворчасці прадукцыі, то ён вызначаны ў памеры 114,8%. Нямала, як зазначыў Аляксандр Кохан, аднак з улікам сёлетніх недапрацовак галіны – рэальна, калі падысці да справы з большай адказнасцю і спрацаваць як след.
– Задачы, пастаўленыя абласным выканаўчым камітэтам, павінны быць выкананы, бо яны накіраваны ў першую чаргу на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Паказчык рознічнага тавараабароту ў мінулым годзе выкананы, спрацаваць атрымалася на 105%. На 2024 год даведзены паказчык у памеры 104,5%. Як пазначыла ў сваім дакладзе намеснік старшыні, выкананне даведзенага задання плануецца за кошт пашырэння гандлёвай сеткі, шляхам адкрыцця двух новых гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку на базе маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, за кошт развіцця дзеючых прыватных суб’ектаў гандлю, спажывецкай кааперацыі, а таксама прыцягнення ў раён новых суб’ектаў гандлю – прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак, арганізацый-вытворцаў.
Таксама ў 2024 годзе плануецца правесці больш за 70 кірмашовых тэматычных мерапрыемстваў і правядзенне мерапрыемстваў стымулюючага характару (прадастаўленне зніжак, правя-дзенне акцый па зніжэнні цэн на тавары).
Што да выканання паказчыка аб’ёму падрадных работ, то, па меркаванні старшыні райвыканкама, ПМК-67, ДРБУ-112, ПМК-4, Петрыкаўскаму райжылкамгасу і ПМС давядзецца нарошчваць і спіс відаў работ, і іх аб’ёмы.
Як зазначыў у час пасяджэння Аляксандр Кохан, каб атрымаць добры вынік, варта кожнаму кіраўніку ў поўнай меры выкарыстаць магчымасці свайго прадпрыемства.
– Усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі і заданні ўжо ўключаны ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і Петрыкаўшчына павінна ўнесці свой годны ўклад у агульную капілку поспеху, – рэзюмаваў кіраўнік раёна.
Пры абмеркаванні праекту бюджэту на 2024 год, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Валянціна Вашкевіч паведаміла, што захоўваецца яго сацыяльная накіраванасць.

Удзельная вага галін сацыяльнай сферы ў расходах раённага бюджэту складзе 77,2 %.
Расходы на ахову здароўя вызначаны з ростам у 1,15 раза да першапачаткова зацверджанага бюджэту на 2023 год. Удзельная вага галіны ў агульных расходах раённага бюджэту на 2024 год – 25,5%.
Удзельная вага галіны “Фізічная культура і спорт” у агульных расходах бюджэту раёна на 2024 год – 0,8%.
Забеспячэнне функцыяні-равання галіны “Культура” ў агульных расходах раённага бюджэту складзе 4,3 %.
Выдаткі на адукацыю прадугледжваюцца ў памеры 41,2 % ад агульных расходаў раённага бюджэту.

Расходы бюджэту на сацыяльную палітыку на 2024 год прадугледжаны ў памеры 5,3% ад агульных расходаў.
На выплату дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця плануецца накіраваць 724,4 тысячы рублёў.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о