Школьнікі і навука – ідуць побач

0
373

Сёння актуальнасць і неабходнасць развіцця навукі не падлягае сумневу. Менавіта актуальныя даследаванні і крэатыўны падыход да вырашэння існуючых праблем, а таксама ўкараненне прынцыпова новых распрацовак у вытворчасці, медыцыне і адукацыі дазваляюць якасна павысіць узровень нашага жыцця.

Любоў навукі на Петрыкаўшчыне пачынаюць развіваць яшчэ са школы. І мы хутка ў гэтым пераканаемся.

Так, вучні сярэдняй школы № 2 ставяць займальныя эксперыменты, праводзяць даследванні, актыўна ўдзельнічаюць у розных даследчых праектах.

Школьнікі і навука – ідуць побачПад кіраўніцтвам Наталлі Несцярчук вучаніцы сярэдняй школы ў навуковай рабоце
шукалі адказ на пытанне: Ці існуе магчымасць атрымаць атамарны вадарод?
У выніку за даследаванне атрымалі дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе.

“Навука і адукацыя – гэта такія два слупы, на якіх будуецца эканоміка. Цяпер нам вельмі важна, каб ад гэтага разумення мы перайшлі да рэальных спраў, падрыхтоўваючы маладое пакаленне да вялікіх адкрыццяў, – распавяла настаўнік біялогіі і геаграфіі Валянціна Герасіменка. – Наша школа ўключана ў склад Зялёных школ Рэспублікі Беларусь, каб падтрымліваць гэты статус трэба рэгулярна рыхтаваць свежыя навуковыя публікацыі.

Адразу пералічыць усе напрамкі нашай дзейнасці даволі складана, гэта патрабуе шмат часу, бо праца ў “Навуковай супольнасці” актыўна вядзецца больш за 7 гадоў. З актуальнага магу распавесці, што сёння вучні пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі і хіміі Ганны Фраловай прымаюць удзел у Рэспубліканскай школе актыву юных лесаводаў, якая праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства. Дзеці дыстанцыйна праходзяць навучанне”.

“Разам з настаўнікам фізікі Ігарам Ліпскім мы курыруем работу вучняў біяфізічнай накіраванасці, – падключылася да дыялогу малады педагог біялогіі Юлія Ліпская. Дарэчы, Юлія Ігараўна мае непасрэднае дачыненне да навукі. Шмат
гадоў яна, будучы вучаніцай школы, прымала ўдзел у розных даследчых праектах, навуковых турнірах, атрымлівала граматы і дыпломы, а цяпер ужо ў ролі настаўніка дапамагае школьнікам пагрузіцца ў навуку ў рамках працы навуковадаследчага аб’яднання па інтарэсах “Супольнасць мікрабіёлагаў”. І ўжо мае вынікі. Яе вучаніца Аліна Серада стала дыпламанткай І ступені ў даследчым конкурсе па тэме “Уплыў шчолачнай вады на захожнасць агурка пасяўнога і рэдзькі алейнай” ад беларускага дзяржаўнага Палескага ўніверсітэта”.

Школьнікі і навука – ідуць побач Школьнікі і навука – ідуць побачЗусім  нядаўна  прайшоў абласны турнір “Юных фізікаў”, петрыкаўская раённая каманда заняла 3 месца. У састаў зборнай
каманды ўвайшла работа вучня 11 класа Мікіты Чырыча, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Ігара Ліпскага.

У 2021 годзе ў Беларусі адкрыўся Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – прыехаць на вучобу туды могуць таленавітыя школьнікі краіны. Там вучаць ствараць робатаў, займаюцца зялёнай хіміяй і біятэхналогіямі, праграміруюць і працуюць на
3D-прынтарах.

“Патрапіць туды складана, але можна, калі вытрымаць трохэтапны адбор: на адно месца прэтэндуюць у сярэднім 4-5 чалавек. І мы ганарымся, што ўжо другі год запар прадстаўнік нашай школы мае такую магчымасць, год таму навучанне праходзіла Аліна Серада, а зараз – Мікіта Чырыч”, – распавялі настаўнікі.

Некаторыя школьнікі гатовы яшчэ да навучання ў ВНУ паспрабаваць, што такое сапраўдная навука і што значыць быць вучоным. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў яны атрымліваць свае асабістыя, няхай нават маленькія, але новыя вынікі.

Развіццё навукі па розных напрамках у сярэдняй школе арганізавана ад малодшых да старэйшых класаў. Хутка мы зноў вернемся да тэмы, а пакуль чакаем падвядзення вынікаў ад удзелу ў шматлікіх праектах маладых навукоўцаў.

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о