А снег ішоў

0
220

Цяперашняя зіма падае сюрпрызы па колькасці ападкаў. У снежні, студзені снегапады стварылі не толькі неверагодную навагоднюю атмасферу, але і некаторыя нязручнасці жыхарам Петрыкаўшчыны.

Камунальнікі, дарожная служба раёна з раптоўнай зімой спраўляліся не ўсюды і не адразу, а паэтапна. Ліквідуючы наступствы снегападаў, службы дзейнічалі ў парадку чарговасці: спачатку чысцілі галоўныя дарогі, тэрыторыі бальніц, дзіцячых садоў, школ і гэтак далей. Многія жыхары раёна, скажам мякка, былі раздражнёныя снежнымі заваламі: бурчалі пешаходы, абураліся вадзіцелі. Снег падзяліў гараджан на два лагеры. Прадстаўнікі першага не стамляліся паўтараць: толькі адказныя службы павінны змагацца з гурбамі. Гэта іх праца, заробак і працоўны час. Па іх меркаванні, у добраахвотнай дапамозе расчысткі снегу насельніцтвам, размовыбыць не павінна. Калі трэба – хай горад закупляе больш тэхнікі, наймае яшчэ дворнікаў. Гэтую катэгорыю людзей цяжка пераканаць, што ачысціць адразу і паўсюдна снег немагчыма, тым больш, калі снегапад не спыняецца, а набірае моц.

Пакуль прыхільнікі дадзенага меркавання абменьваліся ў сацыяльных мэсэнджарах сваімі думкамі з работнікамі мясцовага камунгаса, другая частка грамадзян узялася за рыдлёўкі. І такіх аказалася вельмі шмат! Я б іх назвала нават не “адказнымі” землякамі, а – “ініцыятыўнымі”. Людзі, якія гатовыя дзейнічаць. Многія працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, прыватнага бізнесууключыліся ў працу. Яны не сталі чакаць пакуль снегаўборачная машына дойдзе да іх двара ці месца працы. Узяліся і да расчысткі дарожак да крам, падыходаў да домоў, парковачных месцаў. Першыя ім скептычна заўважалі, што не варта “разбэшчваць” райжылкамгас, які за прадастаўленне камунальных паслуг бярэ ў насельніцтва плату. А актывісты не звятралі ўвагі, паказваючы годны прыклад калектыўнай справы.

Канечне, як сябе паводзіць у дадзеннай сітуацыі – справа кожнага. Я, напрыклад, як адны мае землякі, жадаю каб хутка, паўсюдна і адразу, але як другія – бяруся за рыдлёуку. Напрыклад тады, калі ствараецца гурба насупраць двара, у выніку работы тэхнікі, які ачышчае дарогу.

Я ні ў якім разе не здымаю адказнасці з камунальнай, дарожнай службаў Петрыкаўшчыны за нашу зімовую бяспеку і камфорт. Але ж ўсім нам патрэбна разумець: ва ўмовах складанага надвор’я могуць быць збоі, у нават скаардынаваных дзеяннях, тым больш, людскі рэсурс таксама патрабуе адпачынку. Чалавек зроблены не з жалеза.

Таму, калі з самай раніцы ці пасля працоўнага дня мы выйдзем для агульнай справы – карысць будзе ўсім відавочнай. А тым, хто папрацаваў – добры бадзёры настрой забяспечаны ад таго, што зрабіў для горада нешта значнае.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о