Зімовы лёд не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд

0
398

Не паспеў выпасці снег і ўсталявацца марознае надвор’е, як прыхільнікі зімовай рыбалкі, дзеці і проста тыя, хто любіць адпачыць на беразе ракі адправіліся на лёд. Трэба ведаць, што такі адпачынак не толькі для аматараў падлёднай лоўлі, а і для ўсіх нас не проста рызыка – пагроза жыццю!

Выратавальнікі Петрыкаўскага ТВВАД і работнікі РАНС правялі прафілактычны рэйд. У цэнтры ўвагі – рыбакі. Даводзіцца канстатаваць, што падчас рэйду не ва ўсіх рыбакоў меліся выратавальныя камізэлькі, што з’яўляецца грубым парушэннем і прадугледжвае адміністратыўнае пакаранне. Прадстаўнікі ТВВАД і РАНС азнаёмілі аматараў рыбалкі з правіламі паводзінаў на лёдзе, звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць наяўнасці сродкаў выратавання, нагадалі, што рабіць у выпадку, калі чалавек праваліўся пад лёд, раздалі буклеты з усёй неабходнай інфармацыяй.

Мэта такіх рэйдаў папярэдзіць не толькі рыбакоў, а і ўсё насельніцтва: рака не даруе халатнасці.
Супрацоўнікі РАНС у чарговы раз нагадваюць нам, наколькі небяспечны тонкі лёд, што ледзяное покрыва на вадаёме не ўсюды аднолькавае па таўшчыні і трываласці. Рызыку праваліцца пад ваду павялічвае і пераменлівае надвор’е, бо ў начныя гадзіны тэмпература паветра крыху ніжэй за нуль, а днём – можа падымацца да плюсавых адзнак.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Герасіменка канстатавала: штогод нетрывалы лёд забірае жыцці – гэта дзеці і падлеткі, якія пасля школы адправіліся на лёд бавіць вольны час, гэта і аматары рыбалкі і нават тыя, хто проста ў зімку вырашыў перайсці раку пешшу.
– На жаль, многія памыляюцца, думаючы, што лёд трывалы ў першыя маразы. Па ўсім раёне мы размясцілі папераджальныя шыльды пра небяспеку выхаду на ваду. Асабліва небяспечна ісці на рыбны промысел ці адпачынак у адзіночку. Калі бачыце, што на затоцы ці рацэ нікога няма, адмоўцеся ад рыбалкі.

Найбольш небяспечныя ўчасткі знаходзяцца ў месцах хуткіх плыняў і сцёку цёплых вод, у месцах размяшчэння ключоў, упадзення прытокаў у асноўнае рэчышча.
У зоне рызыкі і дзеці, якім цікава пагуляць па замёрзлых вадаёмах. Вялікая просьба: бацькі, правядзіце з дзецьмі прафілактычныя гутаркі. У барацьбе з няшчаснымі выпадкамі ўсе сродкі маюць вялікі сэнс! – адзначыла інспектар.
Будзьце ўважлівымі да правілаў паводзінаў на лёдзе!

Калі вы праваліліся пад ваду: не панікуйце. Паблізу ёсць людзі – клічце на дапамогу. Старайцеся не сыходзіць пад ваду з галавой. Перасоўвайцеся да таго краю палонкі, адкуль ідзе плынь. Дабраўшыся, паспрабуйце налегчы грудзьмі на край лёду і, закінуўшы нагу, выбрацца на лёд. Нават калі лёд абломваецца, не пакідайце спроб выбрацца наверх. Калі асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адпаўзіце ці адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, вяртайцеся паступова па сваіх слядах.

Выбраўшыся на сушу, зніміце і адцісніце прамоклую вопратку. Рухайцеся і рабіце фізічныя практыкаванні, калі па блізкасці ёсць будынак з ацяпленнем  – адпраўляйцеся туды і тэрмінова выклікайце хуткую дапамогу.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд Зімовы лёд  не даруе халатнасці. Выратавальнікі, работнікі РАНС і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” правялі прафілактычны рэйд

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о