Зберагчы ад бяды

0
388

Выратавальнікі Петрыкаўшчыны ў складзе назіральных камісій працягваюць наведваць жылы фонд грамадзян з мэтай папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый. Асаблівая ўвага надаецца стану пячэй, электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Зберагчы ад бяды

У першым домаўладанні з выгляду ўсё добра: печ спраўная, металічны ліст перад топкай маецца, праводка ў корабах, апавяшчальнік прымацаваны. Аднак праверыўшы працаздольнасць прылады высветлілася, што батарэйка ў ім адсутнічае.
– Батарэйка “села” і я яе дастаў, – кажа гаспадар.
– Прынясіце, калі ласка, старую батарэйку, – папрасіў інспектар і ўсталяваў яе у прыладу. – Усё працуе. Хутчэй за ўсё вы дасталі батарэйку, таму што курыце ў хаце, а ён вас увесь час турбуе сваім сігналам. Самая распаўсюджаная прычына пажараў, на якіх гінуць людзі – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, – нагадаў спецыяліст.
– Вы маеце рацыю,– апусціўшы вочы пагадзіўся мужчына.
Звяртаюць сваю ўвагу выратавальнікі і на стан печаў.
– Тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы на дзень, а спыняць топку – не менш чым за две гадзіны да сну. Яшчэ адну сур’ёзную небяспеку ўяўляе чадны газ, ён без колеру і паху. Каб не дапусціць сумных наступстваў, трэба пачакаць пакуль вуголе поўнасцю прагараць і пасля закрыць заслонку, – тлумачыў спецыяліст службы “112”.
У заключэнні агляду домаўладанняў назіральная камісія ўказвала гаспадарам на існуючыя недахопы, а агняборцы далі рэкамендацыі, уручылі памяткі і правялі гутаркі па мерах пажарнай бяспекі.

Святлана СОБАЛЕВА, па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о