Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю

0
524

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” і вучні сярэдняй школы № 1 спаборнічалі ў спартыўнай эстафеце, дзе змаглі праявіць сябе ў рухомых гульнях, прадэманстраваць хуткасць і спрыт.

Кожны раз, калі размова заходзіць пра дзецей, якія маюць патрэбу ў павышанай увазе дарослых і дапамозе вузкіх спецыялістаў, адразу ў галаве пачынае гучаць голас з рэкламы, якую часта чула па тэлебачанні: “Не існуе сваіх і чужых дзяцей – гэта нашы дзеці!”
Магчыма, гэтай фразай нельга спаўна апісаць неймаверную работу, імкненне і жаданне педагогаў-псіхолагаў, настаўнікаў-дэфектолагаў, інструктараў па фізічнай рэабілітацыі адаптаваць і інтэграваць у грамадства складаных дзяцей, але дапамагчы зразумець, чым кіруюцца названыя спецыялісты – так.

Дзеткі з дапамогай педагогаў і школьнікаў пераадольвалі розныя перашкоды. Разбіўшыся на дзве каманды, удзельнікі бегалі з мячыкам, кідалі яго ў кольца, пераносілі мячык для настольнага тэніса на ракетцы так, каб ён не зваліўся.
Падобны фармат узаемадзеяння арганізаваны не выпадкова і не носіць разавы характар. Работнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі робяць усё, каб кожнае такое дзіця своечасова атрымлівала кваліфікаваную дапамогу.
Намеснік дырэктара Цэнтра Наталля Дворнік расказала, што актыўна праводзіцца сумесная работа над тым, каб дзеці былі інтэграваныя і маглі ў далейшым жыць у соцыуме.

“Укараненне дзяцей з асаблі-васцямі ў сацыяльнае жыццё – кірунак, які мы актыўна развіваем не першы год. Распрацаваны план валанцёрскай дзейнасці. Нам дапамагаюць вучні старэйшых класаў гарадскіх школ, педагогі. Днямі мы правялі мерапрыемства ў музычнай школе, нашы падапечныя атрымалі шмат задавальнення ад сустрэчы з музыкамі. Мы шчыра жадаем, каб нашыя вучні змаглі атрымаць базавыя навыкі жыцця ў грамадстве, маглі самі ажыццяўляць паход у краму, аптэку, калі вырастуць”, – сказала Наталля Віктараўна.

Па словах намесніка дырэктара Цэнтра, спартыўная эстафета, арганізаваная з вучнямі першай школы – гэта свайго роду эксперымент, ці прымуць складаныя дзеці дадзены фармат працы.
“Мы безумоўна засталіся задаволены мерапрыемствам. Нашы калегі аказваюць неацэнную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, – адзначыла Наталля Дворнік.

Хацелася б у матэрыял дадаць крыху асабістых уражанняў. Сказаць, што ў мяне склалася меркаванне, што я бачыла нейкіх не такіх дзяцей, нельга, бо з імі была праведзена неверагодных маштабаў работа па паляпшэнні ментальнага стану.
Наталля Дворнік у час тэлефоннага званку дадала: “Нават той факт, што нашае дзіця з аўтызмам прымала актыўны ўдзел у конкурсах, кажа пра тое, што мы на правільным шляху. Нашы педагогі, якім я хацела б выказаць вялізную падзяку, на самай справе выконваюць карпатлівую, без перабольшання работу”.

3 снежня – Дзень інвалідаў. Спа-дзяюся, гэты дзень у чарговы раз нагадае нам, што не толькі людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця павінны здзяйсняць разнастайныя маніпуляцыі, каб укараніцца ў наш свет, але і мы павінны ісці ім насустрач, ствараць камфортныя ўмовы, разумець, у чым яны маюць патрэбу, быць больш памяркоўнымі і лаяльнымі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю Гэта нашыя дзеці! У сярэдняй школе нумар 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з інваліднасцю

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о