Размаўляць на роднай мове

0
232

Размаўляць  на роднай мове

Днямі прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, мэта якога – палепшыць якасць падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, спрыяць развіццю інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню маўлення і садзейнічаць фарміраванню ў вучняў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Петрыкаўшчыну на конкурсе прадстаўлялі навучэнцы з ліку пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: вучаніца 9 класа гімназіі горада Петрыкава Маргарыта Жукавец, 10-класніца Конкавіцкай сярэдняй школы Ангеліна Верас і вучаніца 11-га класа Брынёўскай сярэдняй школы Валерыя Насека.

Зямлячкі паказалі па выніках конкурсу годныя вынікі, а Валерыя Насека ўвайшла ў лік прызёраў і была адзначана дыпломам трэцяй ступені.

Па інфармацыі раённага
вучэбна-метадычнага кабінета.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о