Леў Талстой пісаў: “Добраму настаўніку дастаткова мець толькі дзве якасці – вялікія веды і вялікае сэрца”. Гэтыя словы можна з поўнай упэўненасцю адрасаваць добраму настаўніку, душэўнаму чалавеку і проста прыгожай жанчыне – Таццяне Міхайлаўне Серадзюк, якая больш за 37 гадоў выкладае ў другой гарадской школе рускую мову і літаратуру.

Справа жыцця

Руская мова складаная, трэба мець велізарнае жаданне, каб прабрацца скрозь нетры граматыкі і лексікі, у якіх так шмат усякіх нюансаў. Таццяна Міхайлаўна змагла зрабіць так, каб яе прадмет стаў адным з любімых у вучняў. Усім вядомая любоў Таццяны Міхайлаўны да паэзіі, яе асаблівае стаўленне да творчасці Уладзіміра Высоцкага, паэтаў сярэбранага веку: у любой жыццёвай сітуацыі Таццяна Міхайлаўна з лёгкасцю працытуе радкі любімых аўтараў. Толькі дзякуючы ініцыятыве і энтузіязму Таццяны Міхайлаўны, традыцыяй стала правядзенне ў школе літаратурных гасцёвен, у якіх з задавальненнем прымаюць удзел аматары паэзіі: вучні, педагогі, паэты Петрыкаўшчыны.
Сваёй задачай Таццяна Міхайлаўна бачыць не толькі навучанне дзяцей прадмету, але і выхаванне духоўна-маральных каштоўнасцей: дабрыні, міласэрнасці, чуласці. Яна вучыць думаць, разважаць, фарміруе актыўную жыццёвую пазіцыю. Для сваіх вучняў Таццяна Міхайлаўна служыць прыкладам сумленнасці, прыстойнасці, тактоўнасці – асновы паводзін у паўсядзённым жыцці.
Быць настаўнікам – вельмі адказная задача, бо менавіта ад яго дзеці атрымліваюць веды, якімі карыстаюцца ў далейшым. І веды гэтыя павінны быць вернымі, глыбокімі і карыснымі. Кожны педагог хоча, каб менавіта яго вучань дамогся поспехаў у вывучэнні прадмета, а ў дарослым жыцці нават перасягнуў настаўніка. Але, напэўна, лепшы падарунак для настаўніка – гэта падзяка і любоў яго вучняў.
Пра Таццяну Міхайлаўну – з любоўю.
Ганна Андрушкевіч, выпускніца 2010 года:
– У яе арыгінальны стыль і манера зносін з дзецьмі, вытрымка і ўпэўненасць. Яна заўсёды гатовая даць слушныя парады, сэнс якіх можна выказаць адной фразай “любі тое, чым займаешся, і заставайся заўсёды чалавекам”.
Аліна Пацярайла, выпускніца 2017 года:
– Мне пашанцавала, што на маім жыццёвым шляху я сустрэла такога выдатнага чалавека. Адкрытая, таварыская, творчая. Таццяна Міхайлаўна – сапраўдны прафесіянал, які любіць свой прадмет і вучняў. За далікатнай знешнасцю Таццяны Міхайлаўны хаваецца моцны характар з непахіснай верай у дабро і справядлівасць, а сэрца яе напоўнена вялі-кай любоўю да людзей і прыроды.
Валерыя Гайчук, выпускніца 2017 года:
– Яе рукі і твар заўсёды дагле-джаныя, хоць яна і шмат працуе. На шыі ў яе вельмі стыльна завязана хустачка, што надае ёй асаблівую чароўнасць і шарм. Нават гэтаму дзяўчынкам варта ў яе павучыцца. Таццяна Міхайлаўна строгі, але ў той жа час добры і справядлівы настаўнік, да якога заўсёды можна звярнуцца за дапамогай і падтрымкай. З ёю можна падзяліцца сваімі праблемамі і поспехамі. Яна заўсёды знойдзе час выслухаць цябе, падтрымаць добрым словам.
Валерыя Семечка, выпускніца 2017 года:
– Кожны з нас з цеплынёй і любоўю, павагай і падзякай успамінае свайго класнага кіраўніка, у думках не раз вяртаючыся ў свае школьныя гады. Я шчыра ўдзячная Вам, Таццяна Міхайлаўна. Вы навучылі бачыць свет з розных бакоў і ставіцца прасцей да няўдач. У нашых сэрцах вы запалілі агонь да ведаў і цяжкія задачы цяпер рашаюцца прасцей.
Навучэнцы 9 “Б”класа:
– Лучший в школе есть учитель –

Классный наш руководитель.
Обещаем не лениться,
Слушать Вас и хорошо учиться.

Паважаная Таццяна Міхайлаўна, добры, шчыры, спагадлівы і блізкі нам чалавек, прыміце нашы віншаванні з надыходзячым прафесійным святам, Днём настаў-ніка!
Ваш няўрымслівы 9 “Б” клас.
Гэтым летам Таццяна Міхайлаўна адзначыла сваё 60-годдзе. Мы, калегі, яшчэ раз віншуем яе з юбілеем і надыходзячым Днём настаўніка. Хочам пажадаць здароўя, даўгалецця, міру і дабра, удзячных вучняў і творчых поспехаў. І яшчэ хочам сказаць, што ўдзячныя лёсу за тое, што нам пашчасціла працаваць побач з такім незвычайным чалавекам і сапраўдным настаўнікам.

Калектыў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”.
Фота з архіва ДУА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о