Курс на развіццё

0
332

На мінулым тыдні прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы на чале прадстаўнікоў ўлады, спецыялістаў наведалі працоўныя калектывы Петрыкаўшчыны, каб абмяркаваць актуальныя пытанні. Адно з галоўных – развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Курс на развіццёПа выніках сустрэч з насельніцтвам адзначана, што большасць пытанняў гучала па перспектывах і напрамках жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Для інфармавання насельніцтва па дадзенаму пытанню, мы сустрэліся з намеснікам начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Петрыкаўскага райвыканкама Кацярынай Улашэвіч.
– У раёне рэалізуецца Дзярж-праграма “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 годы, – адзначыла Кацярына Віктараўна. – У праграму ўключана шэсць падпраграм, якія закранаюць накірункі жыццядзейнасці нашых грамадзян.
Мэтай падпраграмы “Даступнасць паслуг” з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва якаснымі і даступнымі па кошце жыллёва-камунальнымі паслугамі. Для выканання задачы, у раёне ўсталявана праграмнае забеспячэнне кантакт-цэнтраў з кароткім тэлефонным нумарам “115”, што прынесла больш высокую камунікатыўную даступнасць. Пры аплаце паслуг, разам са зніжэннем затрат, грамадзянам аказваецца дзяржаўная падтрымка ў выглядзе безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай аплаты паслуг. Гэта дазваляе адрасна аказаць падтрымку малазабяспечаным грамадзянам або сем’ям пры аплаце камунальных паслуг, калі іх затраты на гэтыя мэты перавышаюць 20 працэнтаў ад сукупнага даходу сям’і ў горадзе і 15 працэнтаў у сельскай мясцовасці.
Другая падпраграма – “Добраўпарадкаванне”, мэта якой – навесці парадак на зямлі, перш за ўсё ўласнымі сіламі і за ўласныя сродкі. У выніку, за бягучы год праведзены 23 мерапрыемствы па добраўпарадкаванню горада, 14 – гарадскога пасёлка Капаткевічы, 639 – аграгарадкоў і вёсак. Выкананы работы па зносе старых пустуючых дамоў, аварыйных дрэў, па рамонту і замене агарожы, прыведзены ў належны стан фасады будынкаў і збудаванняў, прылеглых зямель прыдарожных палос, месцы баявой і воінскай славы.
Рэалізуецца на Петрыкаўшчыне і падпраграма “Эфектыўнае цеплазабеспячэнне”. Мэта такіх мерапрыемстваў – павышэнне на-дзейнасці, эканамічнай і тэхналагічнай эфектыўнасці цеплазабеспячэння. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года заменена 0,52 кіламетры цеплавых сетак. Надаецца ўвага мясцовым відам паліва. Выкананне названых мерапрыемстваў дазволіла па выніках 9 месяцаў скараціць выдаткі на 185 тон паліўна-энергетычных рэсурсаў. Падпраграма “Рамонт жылля” прадугледжвае эфектыўнасць і надзейнасць работы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. За студзеня-верасня 2022 года рэгіянальным комплексам было ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,8 тысяч квадратных метраў жылля.
Згодна з падпраграмай “Чыстая вада” за 9 месяцаў бягучага года прадпрыемствамі Петрыкаўшчыны за кошт уласных сродкаў заменена 1,1 кіламетры сетак водазабеспячэння. Да 2024 года плануецца ажыццявіць будаўніцтва станцый абезжалезвання ў населеных пунктах Брынёў, Залессе, Конкавічы, Муляраўка.
Падпраграма “Мэта 99” прадугледжвае мінімізацыю аб’ёмаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў. Выкананне пастаўленай задачы плануецца, у тым ліку, шляхам паэтапнага павелічэння аб’ёмаў асобна сабраных другасных матэрыяльных рэсурсаў. Так за бягучы год нарыхтавана 1208,73 тон другаснай сыравіны.

Запісала Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о