Прыступкі рэгрэсіўнай лесвіцы

0
167

Навіны з Еўропы, калі іх сістэматызаваць, нагадваюць падручнік гісторыі, што апісвае падзеі часоў рэгрэсу. Нібы ўсё ўжо даўно напісанае і асэнсаванае ў чарговы раз знаходзіць сваё адлюстраванне ў сучаснасці.

Так, крызіс міжнародных адносін паўплываў на традыцыйныя эканамічныя ланцугі: еўрапейскія фермеры сталі цярпець грашовыя страты, бо не здольныя канкурыраваць з больш таннай украінскай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Акцыі пратэстаў аграрыяў назіраюцца зараз у Францыі і Польшчы. Наступны крок, якога б заканамерна было б чакаць: скарачэнне фінансіравання самай адчувальнай галіны грамадскага жыцця – сацыяльнай.
Ход эканамічнага працэсу не прымусіў сябе доўга чакаць: днямі забастоўка працягам у два тыдні была абвешчана ў Фінляндыі. Арганізатары адзначылі, што ў акцыях пратэсту прымуць удзел каля 11 тысяч чалавек, аб’яднаныя цэнтральным і галіновымі прафсаюзамі, што выступаюць супраць рэформ урада – пенсійных заканадаўчых новаўвядзенняў, выплат па бальнічным, беспрацоўі, спрашчэння звальнення і іншага.
Ужо прагучала паведамленне пра прыпыненне грузаперавозак амаль ва ўсіх фінскіх партах, таксама прыпынілася работа на адным з буйнейшых у свеце прадпрыемстваў па выпуску нержавеючай сталі, дзе бастуюць каля 1,4 тысячы чалавек. Працоўныя пратэсты цягнуцца са снежня мінулага года, незалежнымі арганізацыямі ўжо падлічана, што агульная фінансавая шкода фінскай эканоміцы ўжо складае амаль мільярд еўра.
Перад фінскім грамадствам паўстала пытанне, што не мае зараз добрага вырашэння. Хутчэй за ўсё, старая мадэль эканамічнага светаўладкавання, што сыходзіць у нябыт, зробіць неэфектыўнымі і старыя метады барацьбы за свае правы прадстаўнікоў еўрапейскага грамадства. Сведчыць гэтаму зацягнуўшыся працэс забастовак у краінах ЕС: пратэстуючыя наўпрост не могуць дабіцца рэалізацыі сваіх патрабаванняў у той час, як з абодвух бакоў не агучваюцца кампрамісныя ці альтэрнатыўныя прапановы.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о