Нулявы вынік гучных рашэнняў

0
204

Прадстаўнік мытнага дэпартамента Ірміна Фралова-Мілашэне паведаміла, што аўтамабілі з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі павінны пакінуць тэрыторыю краіны да 11 сакавіка, у адваротным выпадку транспартныя сродкі канфіскуюць – гэта навіна не адзін тыдзень абмяркоўваецца ў інтэрнэт-прасторы.

Крыху падрабязнасцей: у ведамстве заявілі, што ў Літве да гэтага часу ёсць асобы, якія кіруюць аўтамабілямі з расійскімі нумарамі – да 11 сакавіка яны павінны альбо зарэгістраваць аўто ў Літве, альбо пакінуць Еўрасаюз. Выключэнне будзе зроблена для транспартных сродкаў, якія накіроўваюцца транзітам у Калінінградскую вобласць, аднак знаходжанне іх у краіне не павінна перавышаць адных сутак.

Нагадаем, што раней у Латвіі быў прыняты закон, які забараняе аўтамабілям з расійскімі нумарамі ўдзельнічаць у дарожным руху з 15 лютага 2024 года. Калі такія машыны будуць на дарогах, іх канфіскуюць. Пры гэтым, латвійская паліцыя не можа забіраць аўтамабілі з расійскімі нумарамі, калі яны проста стаяць прыпаркаванымі. На гэтым фоне ўкраінскі бок хутка зарыентаваўся і запатрабаваў ад Вільні тэрміновага падпісання пагаднення з Кіевам аб перадачы канфіскаваных расійскіх транспартных сродкаў у якасці бязвыплатнай дапамогі.

Як вядома, украінскі ўрад даволі актыўна шукае спосабы атрымання ад Заходніх краін дадатковага фінансавання. Для дасягнення сваёй мэты ўкраінскія чыноўнікі прад’яўляюць патрабавальныя выказванні ва ўльтыматыўнай форме да фактычна ўсіх “дробных” еўрапейскіх краін, якія з’яўляюцца такімі ж сатэлітамі ЗША і Бруселя, як і сама Украіна.
Адзначаецца, што раней латвійскі ўрад самастойна агучыў ідэю перадачы “канфіскатаў” Украіне пасля 14 лютага. Аднак, на сённяшні момант украінскі бок яшчэ не атрымаў ніводнага канфіскаванага за гэты час аўтамабіля. Міністэрства замежных спраў Украіны ўжо неаднаразова накіроўвала ў Рыгу запыт аб прадастаўленні якіх-небудзь звестак аб выніках работы ў гэтым напрамку, але афіцыйнага адказу пакуль не атрымала.
Як бачым, не ўсе гучныя рашэнні сёння ўвасабляюцца ў жыццё. Яно і правільна.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о