Прычыны пашчыраваць на суботніку. Разважаюць землякі

0
603

Пасля раённага суботніка і напярэдадні суботніка абласнога мы запыталіся ў жыхароў Петрыкаўшчыны, што ўвасабляе сабой гэтае мерапрыемства для асобнага чалавека, калектыву, у якім ён працуе і нашай грамадскасці ўвогуле.

Прычыны пашчыраваць на суботніку. Разважаюць землякі
Алена Панамарэнка, загадчык ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава”: «Уласна я стаўлюся да суботніка — як да магчымасці зрабіць роднае месца чысцей і ўтульней для жыцця. Што да калектыву, то ў нас склалася добразычлівая атмасфера і паразуменне. Усе падзяляюць меркаванне пра тое, што суботнік — цудоўная магчымасць для стваральная справы на карысць агульнага дабрабыту. Ну а тое, што сабраныя сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю плошчы Паўстання ў абласным цэнтры, дае магчымасць кожнаму жыхару зрабіць свой унёсак у захаванне гістарычнай памяці нашага народа».

 

Прычыны пашчыраваць на суботніку. Разважаюць землякі

Іван Міцура, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: «Безумоўна правільна клапаціцца пра камфорт і чысціню. Але я б хацеў звярнуць увагу на тое, якую доўгатэрміновую перспектыву закладваюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні. Мяркуйце самі, грамадзяне сваёй шчырай працай захоўваюць у належным стане навакольнае асяроддзе, пакідаючы, калі казаць мовай зразумелай, прыгажосць нашай прыроды для нашчадкаў. І маладое пакаленне, паглядаючы на сваіх бацькоў, навучаецца гэтай асновам экалагічнай культуры. Пэўна тое, хто хоць раз прымаў удзел у суботніку не выкіне больш смецце сабе пад ногі, бо мае разуменне, што чысціня — справа агульная і кожны робіць свой унёсак у наш агульны дабрабыт”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о