Беларусь – надзейны саюзнік Расіі

0
182

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.

Для грамадзян Расіі і Беларусі 2 красавіка з’яўляецца асаблівым днём у календары – гэта дата лічыцца святам яднання дзвюх краін. Вытокі свята – гістарычныя. эканамічныя, культурныя, палітычныя і сацыяльныя.

А пачалося ўсё, калі ў 1996 годзе ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Ужо тады Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прадбачыў вялікі маштабны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва.

Не раз адзначалася, што і наша краіна – самы паслядоўны і надзейны знешнепалітычны саюзнік Расійскай Федэрацыі. У сваю чаргу Расійская Федэрацыя нязменна падтрым-лівае на ўсіх узроўнях і ва ўсіх міжнародных арганізацыях і паслядоўна абараняе незалежную ўнутры – знешнепалітычную пазіцыю Рэспублікі Беларусь.

Пералічваць усе выгады такога супрацоўніцтва можна доўга. Калі казаць пра эканоміку, то нас аб’ядноўвае станоўчы вопыт стварэння індустрыяльных паркаў і вольных эканамічных зон. Развіццё інтэграцыйных працэсаў у розных фарматах прывяло да кратнага павелічэння аб’ёмаў узаемнага гандлю, паказчыкі якога за апошнія 20 гадоў узраслі больш як у 3 разы.

Звернемся да адукацыйнага блока. Гэта сумесная рэалізацыя і праграм, і навукова-практычных канферэнцый, і семінараў, а таксама абмен вопытам і стажыроўкі. А яшчэ нядаўна ў Сочы прайшоў галоўны маладзёжны форум года, у якім прынялі ўдзел і беларусы.

Сама ідэя фестывалю – у стварэнні пляцоўкі, дзе маладыя людзі з усяго свету маглі б уступаць у дыялог у розных сферах – навуцы, мастацтве, спорце.

Але саюз дзвюх краін пазнаецца не толькі ў радасці. Браты падставілі адно аднаму плячо ў цяжкі час, калі на Беларусь і Расію абрынуліся санкцыі. Як паказаў час, Масква і Мінск сумеснымі намаганнямі здолелі забяспечыць эканамічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы і пераадолець беспрэтэндэнтны ціск калектыўнага Захаду.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о