Знайшлася першакрыніца, дзе было змешчана старое фота Петрыкава. Сам здымак быў даўно нам вядомы, яго электронная копія захоўваецца ў архіве рэдакцыі. Але сціплы подпіс у назве файла “Прыстань. 1903 год ” не дазваляў праверыць гэтую інфармацыю.

Адкуль узялося гэтае фота: з прыватнай калекцыі ці якога-небудзь выдання? Ці магла адбыцца памылка? Дзе ўпэўненасць, што на здымку менавіта краявіды Петрыкава?

Адказ на гэтыя пытанні даў 82 том “Гістарычнага весніка”, што пабачыў свет у 1900 годзе. Менавіта ў гэтым гістарычна-літаратурным часопісе надрукаваны аповед Сільвестра Сільвестравіча Гагоцкага пра падарожжа па Палессі. У якасці ілюстрацыі да слоў пра наш населены пункт, які заслугоўвае асобнай публікацыі, як раз і быў выкарыстаны гэты здымак з подпісам “Мястэчка Петрыкава”.
Такім чынам, здымак, верагодна, затокі Бычок, дзе будавалі судны, быў зроблены не пазней за 1900 год.

З гісторыяй здымка знаёміў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о