Гэтае пытанне абмяркоўвалася на чарговым Пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які на мінулым тыдні прайшоў у Мінску. Будучыя важныя грамадска-палітычныя кампаніі 2024 года і ўдзел у іх прафсаюзаў сталі аднымі з галоўных тэм мерапрыемства.

“Беларусь перажыла нямала складаных перыядаў. Але такога ўзроўню эканамічных і нават вайсковых пагроз у прынцыпе не было ў сучаснай гісторыі нашай краіны. Кожны беларус, мы ўсе разам, сваёй працай унеслі ўклад у тое, якая сёння наша Беларусь. Краіна са стабільнай эканомікай, вялікім прамысловым патэнцыялам, развітой сацыяльнай сферай, даступнымі адукацыяй і медыцынай. І гэта ў тым ліку не дае спакою калектыўнаму Захаду. І супрацьстаяць гэтаму мы зможам толькі, калі будзем адзіныя. Сёння нам літаральна разам неабходна адстойваць нашы агульныя дасягненні, а такім чынам – і наша мірнае, спакойнае жыццё, – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. – Наступны год шмат у чым вызначыць, як наша краіна будзе далей развівацца. А Усебеларускі народны сход вызначыць галоўныя арыенціры па кожнай сферы нашага жыцця, якія яшчэ больш умацуюць нашу дзяржаўнасць і незалежнасць”.

На сённяшні дзень Законам “Аб грамадзянскай супольнасці” ўжо вызначана, што Федэрацыя прафсаюзаў з яе членскімі арганізацыямі з’яўляецца суб’ектам грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым заканадаўства дае прафсаюзам права на ўзаемадзеянне з дзяржавай у асаблівых формах. У першую чаргу гэта датычыцца ўдзелу ў рабоце Усебеларускага народнага сходу. Прафсаюзы заўсёды ўдзельнічалі і будуць удзельнічаць у грамадска значных падзеях краіны. Таму што прафсаюзы непасрэдна прадстаўляюць працоўныя калектывы. Гэта і ёсць грамадзянская супольнасць. Мы будзем праводзіць сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі, прыёмы грамадзян для таго, каб збіраць пытанні і прапановы для далейшага іх абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, – расказаў старшыня ФПБ.

– І самае галоўнае – мы будзем вылучаць сваіх дэлегатаў для работы ў складзе гэтага важнейшага органа народаўладдзя. Гэта будуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і ўсіх галін эканомікі. Галоўнае, гэта будуць людзі, якія любяць і перажываюць за сваю краіну і нашу агульную будучыню, якія накіраваны на захаванне стабільнасці і міру ў нашым грамадстве”.
Неабходна адзначыць, што на Пленуме разглядалі і іншыя найважнейшыя для прафсаюзаў пытанні. Бяспека на працоўных месцах, абарона правоў і інтарэсаў работнікаў, калектыўна-дагаворная работа, удзел у нарматворчай дзейнасці. Вызначаны і пастаўлены задачы на бліжэйшы час па кожным з напрамкаў дзейнасці арганізацыі.

В. МІКАЛАЕВА,
па інфармацыі абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о