Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Гомельшчыны прайшла напярэдадні Свята працы ў абласным цэнтры.

Права быць занесенымі на абласную Дошку гонару па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год традыцыйна ўдастоены лепшыя раёны, прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы розных сфер дзейнасці рэгіёна. Так, сёлета ў спісе пераможцаў Гомельскі гарвыканкам, Жлобінскі, Рагачоўскі, Веткаўскі, Брагінскі і Петрыкаўскі райвыканкамы, а таксама кіраўнікі 39 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
– Абласная Дошка гонару – найвышэйшы пастамент працоўных перамог, грамадскае прызнанне і маральнае заахвочванне за дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Гомельшчыны. Не спыняйцеся на дасягнутым. Упэўнена рухайцеся наперад і памятайце: нашай любові да Беларусі хопіць, каб захаваць і прымножыць яе багацці, абараніць перад небяспекай і працягнуць курс на далейшы росквіт. Стварайце і тварыце ў імя Гомельскай вобласці і на славу роднай Беларусі, – звярнуўшыся да прысутных на ўрачыстасці, адзначыў губернатар вобласці.
Трэцяе месца сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек у Петрыкаўскага раёна. Як пазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, гэта агульная заслуга добрасумленных працаўнікоў Петрыкаўшчыны, кожнага працоўнага калектыва, работнікі якога самааддана працуюць на карысць раёна, вобласці і краіны.
– Прызнанне дасягненняў, па маім меркаванні, павінна стаць добрым стымулам, каб працаваць яшчэ больш плённа, рухацца наперад, павышаючы якасць прадукцыі, паслуг, ствараючы камфортныя ўмовы для жыцця і працы жыхароў Петрыкаўшчыны, – дадаў кіраўнік раёна.

Галіна КАЗАК.
Фота “Гомельская праўда”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о