Свята працы ў райцэнтры пачалося з сімвалічнай падзеі – апоўдня прадстаўнікі адміністрацыі раёна, актывісты грамадскіх арганізацый і, вядома, перадавікі сабраліся на плошчы з нагоды аднаўлення Дошкі Гонару Петрыкаўскага раёна.
З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама са словамі падзякі за шчырую працу. Потым Аляксандр Наўныка разам з кіраўніком года Петрыкаўшчыны – дырэктарам Капаткевіцкай ПМК-67 Алегам Козінцам – адкрылі адноўленую Дошку Гонару.

Першамай з цеплынёй і падзякай Першамай з цеплынёй і падзякай Першамай з цеплынёй і падзякайАлег Георгіевіч у звароце да грамадскасці, адзначыў, што ўсе працоўныя дасягненні немагчымыя без зладжанай працы ўсяго калектыву і стварэння адпаведеных камфортных умоў.
З удзячнасцю за высокую ацэнку прафесійных дасягненняў ад імя ўсіх узнагароджаных перад прысутнымі выступіў настаўнік гімназіі Аляксандр Чычыкайла.
У чатыры гадзіны дня гараджан і гасцей горада чакала адкрыццё сезона фантанаў. Дзеці частаваліся ласункамі, якія прапанаваў дзяржаўны і прыватны гандаль. На пляцоўцы перад раённым Домам культуры свае творчыя падарункі прапанаваў капаткевіцкі ўзорны калектыў “Верасок” і танцавальны ансамбль школы мадэлінгу “XS-Looc”.

Пасля ў раённым Доме культуры прайшоў канцэрт “Свята вясны і працы” прафсаюзаў Петрыкаўшчыны. Перад пачаткам творчай праграмы прафсаюзны лідар раёна Галіна Шчэрбак па-дзякавала сваім падапечным за добрасумленную работу, неабыякавасць і пільнасць да вырашэння пытанняў працаўнікоў і калектываў. Ганаровымі граматамі былі адзначаны актывісты, што ўдала прадэманстравалі свае таленты на нядаўнім конкурсе-аглядзе самадзейнасці. Потым увазе прысутных былі прапанаваныя лепшыя самадзейныя нумары розных жанраў, ад стылізаваных народных танцаў да эстрадных песень.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о