Юбілейны канцэрт народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Лявоніха”, прысвечаны 25-годдзю прысваення звання “народны”, днямі прайшоў у Капаткевіцкім гарадскім Доме культуры.

Сваю слаўную гісторыю ансамбль піша з 1989 года, калі аб’ядналіся ў творчы калектыў прыхільнікі народнай песні, музыкі і танца, людзі рознага ўзросту і прафесій, энтузіясты, аднолькава захопленыя і “апантаныя” народнай творчасцю. А ўжо 1997 год стаў асаблівым у творчым жыцці ансамбля “Лявоніха” – Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь калектыву было прысвоена званне “народны”. За гады працы ў ансамбля з’явілася не адна сотня прыхільнікаў. Адметнасцю каллектыва на працягу многіх гадоў з’яўляецца яго самабытнасць, асаблівы каларыт, стыль і манера выканання. Яго яркія выступленні прыйшліся даспадобы не толькі жыхарам Петрыкаўшчыны. Народны ансамбль “Лявоніха” за гады існавання быў удзельнікам такіх мерапрыемстваў, як Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”, Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, Славянскі базар, Міжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі”, Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.
А яшчэ, яго ўдзельнікі – і спевакі, і танцоры, і музыкі адначасова.
Канечне, ансамбль не адбыўся б без таленавітых кіраўнікоў і педагогаў. Ядвіга Суботка і Анатоль Пішчала – творчыя асобы, якія стаялі ля вытокаў “Лявоніхі”. Сёння кіруе ансамблем Анатоль Грынько. Па словах членаў калектыва, Анатоль Адамавіч – душа ансамбля. Ён надзвычай абаяльны, задорны, уважлівы, таленавіты, а яшчэ аптыміст па жыцці і чалавек шырокай душы.
Ансамбль заўсёды запатрабаваны. Зразумела, што час існавання калектыва – гэта яркі паказчык нястомнай працы, пошукаў і здзяйсненняў, адпрацоўка выканальніцкага майстэрства. І творчая справаздача артыстаў найлепшым чынам усё гэта прадэманстравала.

Юбілей, як вядома, мае і афіцыйную частку. З прывітальным словам і віншаваннямі да ўдзельнікаў народнага ансамбля “Лявоніха” звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Усціновіч-Насека і дырэктар Капаткевіцкай дзіцячай школы мастацтваў Аксана Перавознікава, якія пажадалі калектыву-юбіляру новых творчых праектаў і гастрольных маршрутаў, яркіх прэм’ер і любові гледачоў.
Дарэчы, гледачы ў гэты вечар былі шчодрыя на авацыі і апладысменты, якімі суправаждалі кожны нумар юбілейнага канцэрта. Артысты ж у сваю чаргу радавалі лепшымі нумарамі і прэм’ерамі. Прысутнічалі ў зале і былыя ўдзельнікі ансамбля, якія з гонарам і задавальненнем сустракалі кожны выхад калег.
З канцэрта вярталіся натхнёныя і акрыленыя. Сапраўды, у музыцы і песнях жыве душа чалавека: яны падобны дажджу – кропля за кропляй прасочваюцца ў сэрца і жывяць яго.
З юбілеем, “Лявоніха”!З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”! З юбілеем, “Лявоніха”!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о