Навагодні баль у Палацы Незалежнасці сабраў найлепшую моладзь краіны. На балі прысутнічала і наша зямлячка Аляксандра Папок.

Перанесліся  ў гады XVIII-XIX  стагоддзяўУваходным білетам на баль для іх сталі асабістыя поспехі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці. Сярод гасцей – стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты конкурсаў, уладальніцы тытулаў конкурсаў прыгажосці, прызёры спартыўных спаборніцтваў і іншыя.

Як расказала фіналістка конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2021”, удзельнікамі ўрачыстасці сталі 337 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі.
– У гэтым годзе лейтматывам навагодняга балю сталі вобразы бальнай культуры XVIII-XIX стагоддзяў. Яскравым прыкладам такіх традыцый у гісторыі Беларусі з’яўляліся балі ў палацы графа Зорыча ў Шклове і графа Румянцава ў Гомелі, – распавяла Аляксандра.

Па словах дзяўчыны, самым прыемным было – адчуваць сябе сапраўднай графіняй.
– Арганізатары падрыхтавалі баль на высокім узроўні, што мы цалкам перанесліся ў гады XVIII-XIX стагоддзяў. Дзяўчаты былі ў пышных беласнежных сукенках да падлогі, суправаджалі нас маладыя людзі ў фраках і ваенных мундзірах. Мы выканалі першы бальны танец – велічны паланэз. Так адкрылася першая, класічная частка балю. Затым для нас была неафіцыйная частка з цікавымі майстар-класамі, дыскатэкай, канцэртам расійскай спявачкі. Больш за месяц, што мы рыхтаваліся, праляцелі хутка. Прыемна быць часткай такога казачнага мерапрыемства. Пад заслону Новага года маладзёжны баль – прыемны падарунак ад кіраўніка краіны.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о