Гісторыя польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчка, які перабег у Беларусь, каб, па словах мужчыны, расказаць пра злачынствы сваіх улад, атрымала даволі шырокі рэзананс у нашым грамадстве.

Аднак больш дзіўным з’яўляецца зацятае маўчанне міжнародных арганізацый, якія ніякім чынам не адрэагавалі на заявы Чэчкі аб масавых злачынствах польскіх вайскоўцаў і сілавікоў на мяжы. Напрошваюцца пытанні – чаму міжнароднікі-праваахоўнікі не едуць туды, не патрабуюць доступу ў польскую прымежную зону, не прачэсваюць лес у пошуках магчымых зніклых і ахвяраў злачынстваў? Чаму, як у адносінах да Беларусі, не ствараюць усялякія камісіі і не прызначаюць спецдакладчыкаў?

Пытанні па сённяшні дзень застаюцца адкрытымі.
Відавочна адно: гібрыдная вайна супраць нашай краіны працягваецца, абрысы яе даволі выразныя і мэты канчатковыя ні для каго ўжо не сакрэт.

Сваёй пазіцыяй па згаданай сітуацыі падзяліліся эксперты і землякі.

Міграцыйны крызіс: праўда і фэйкіУладзімір ЖУКАВЕЦ, старшыня раённага Савета ветэранаў:
– Двайныя стандарты, якімі кіруюцца заходнія “дэмакраты”, выклікаюць абурэнне. Як так? З аднаго боку прадстаўнікі заходніх дыпламатычных місій знаходзяць час і магчымасці, каб наведваць судовыя пасяджэнні і крытыкаваць вынесеныя законныя прысуды ўдзельнікам масавых беспарадкаў у нашай краіне, а вось да сітуацыі з фактамі забойстваў бежанцаў і валанцёраў на польска-беларускай мяжы ім няма ніякай справы? Як няма справы ім і да мігрантаў, што амаль два месяцы жывуць на мяжы, і збітага ў Лондане дыпламата. Аднак Беларусь годна і адкрыта рэагуе на гэтыя злачынствы – Савет Рэспублікі днямі прыняў зварот да еўрапейскіх парламентарыяў у сувязі з заявамі аб сітуацыі ў Беларусі.
Я ўважліва з ім пазнаёміўся і гатовы падпісацца пад кожным словам. Нельга цярпець падобных зняважлівых адносін да сваёй краіны!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о