З 15 чэрвеня па 11 кастрычніка Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам юстыцыі, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай праводзіўся конкурс для педагогаў па распрацоўцы метадычных матэрыялаў прававой накіраванасці “Прававая майстэрня”. Мэта конкурсу – удасканаленне метадычнага забеспячэння дзейнасці па прававым выхаванні непаўналетніх, развіццё Дзіцячага прававога сайта, як асноўнага дзяржаўнага інфармацыйна-прававога рэсурсу для адпаведнай мэтавай групы.

Педагог з Мышанкі  сярод пераможцаў  “Прававой майстэрні”З усёй краіны было прынята больш за 330 заявак на ўдзел у конкурсе. 24 педагогі сталі пераможцамі. 3-га лістапада ў час урачыстай цырымоніі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі ў намінацыі вучэбна-метадычныя матэрыялы для правядзення факультатыўных заняткаў і заняткаў па інтарэсах дыпломам I ступені была ўзнагароджана Алена Амельчанка, педагог сацыяльны ДУА “Мышанская сярэдняя школа”.

Віншуем Алену Сяргееўну з заслужанай перамогай!

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о