Сёлета ва ўстановы адукацыі Петрыкаўшчыны прыйшлі дваццаць два маладыя спецыялісты. Парады пачынаючым настаўнікам і іх старэйшым калегам, як адаптавацца ў новым калектыве, прапанавала псіхолаг.Лайфхакі маладым спецыялістам

Ад таго, наколькі паспяхова пройдзе адаптацыя маладога педагога, залежыць якасць яго працы, жаданне развіваць сваё прафесійнае майстэрства, матывацыя да дзейнасці, у цэлым жаданне застацца ў прафесіі або змяніць яе. У выпускнікоў педагагічных вузаў, якія толькі распачалі педагагічную дзейнасць, зразумела ўзнікаюць пэўныя цяжкасці, і ім неабходны адаптацыйны перыяд. Падтрымка маладых настаўнікаў у гэты час ажыццяўляецца рознымі сродкамі. Найбольш распаўсюджаныя – уключэнне іх у дзейнасць школьных і міжшкольных метадычных аб’яднанняў, кансультацыі і назіранне за работай вопытных калег, адукацыйныя курсы, а таксама настаўніцтва вопытнага педагога. Для маладых настаўнікаў вельмі важная адпрацоўка навыкаў рэагавання ў складаных педагагічных сітуацыях, навучанне канструктыўным метадам выхаду і папярэджанне канфліктных сітуацый з вучнямі, калегамі, бацькамі. Усяму гэтаму маладыя педагогі вучыліся на трэнінгу “Лайфхакі маладым спецыялістам”, які быў ініцыіраваны аддзелам адукацыі. Маладыя педагогі з задавальненнем удзельнічалі ў педагагічных сітуацыях, адпрацоў-валі спосабы рэагавання ў пэўных абставінах, раскрывалі “педага-гічныя кейсы”, навучаліся рэлаксуючым і актывізуючым дыхальным тэхнікам і тэхнікам самарэгуляцыі.

Для таго, каб аблегчыць перыяд адаптацыі ў школе, існуюць элементарныя рэкамендацыі для маладых педагогаў: не саромейцеся пытацца ў калег, не ўжывайце ўсе новыя методыкі адразу, не перашкаджайце дзецям праяўляць самастойнасць, не бойцеся чужых адзнак, будзьце справяд-лівыя, не ігнаруйце калектыў, не параўноўвайце сябе з іншымі, будзьце адкрытыя новаму вопыту.
Застаецца пажадаць маладым педагогам лёгкага і цікавага шляху ў іх прафесіі!

Юлія НЕСЦЯРЭНЯ, педагог-псіхолаг ДУА “Конкавіцкая сярэдняя школа”.
Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о