Ад усёй душы віншую вас са святам Вясны і Працы!
Гэтыя два паняцці ніколі не губляюць сваёй значнасці. Ад вясны мы заўсёды чакаем добрых пераменаў, новых бліскучых ідэй, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. А праца дае нам упэўненасць ва ўласных сілах, магчымасць знайсці сваё прызванне і бясконца ўдасканальвацца на выбраным шляху.
Мірная, стваральная праца заўсёды была, ёсць і будзе галоўным складальнікам у жыцці людзей, які забяспечвае дабрабыт, дастатак і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Паважаныя землякі, дзякуй Вам за працу і імкненне зрабіць наш родны край лепшым! Няхай гэтыя святочныя дні напоўняцца радасцю, дадуць зарад бадзёрасці і аптымізму для наступных працоўных будняў. Жадаю вам шчасця, здароўя, дабрабыту, прафесійных поспехаў.

Алег СЛІНЬКО, член Савета Рэспублікі
нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о