8 лютага па традыцыі, што склалася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа”, прайшла ўрачыстая лінейка “Памяці юных герояў будзем годныя!”, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. У рамках мерапрыемства мы яшчэ раз узгадалі хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін свету, якія змагаліся і паміралі за свабоду.

Памяці юных герояў  будзем вартыя!
Няхай назаўжды ў нашай памяці застануцца слаўныя баявыя справы юных герояў. Тых, хто мужна ваяваў з лютым ворагам на палях франтавых бітваў, у партызанскіх атрадах і ва ўмовах падполля. Тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы і каму мы, іх сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём. Дык давайце ж будзем шанаваць і берагчы гэты свет!

Уладзіслаў Сушчэўскі, навучэнец 9 класа ДУА “Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа”.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о