У дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава” прайшло фальклорнае свята “Калядныя сустрэчы”. Па традыцыі, кожны год выхаванцы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж частуюць гасцей і таксама жадаюць моцнага здароўя.

Фальклорнае свята  “Калядныя сустрэчы”
Наша “Каляда” была насычаная казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі і гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы і частуюцца смачнымі прысмакамі.

Наталля Жукавец,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о